Зяленскі вырашыў прыцягнуць краіну з Афрыкі для ціску на Пуціна
- 15.08.2026, 8:56
- 1,634
Яе прэзідэнт мае значны ўплыў на Крэмль.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абмеркаваў са сваім егіпецкім калегам Абдэлем Фаттахам ас-Сісі расійскія ўдары па камерцыйных караблях у Чорным моры, што прывяло да росту цэн на збожжа ў свеце.
Пра гэта паведаміла прэс-служба Офіса Прэзідэнта Украіны.
Зяленскі адзначыў, што на гэты момант Украіна з’яўляецца адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў харчовых прадуктаў у Егіпет, у многія іншыя краіны Афрыкі, а таксама на Блізкі Усход. Але праз тое, што армія РФ летам 2026 года ўзмацніла ўдары па ўкраінскай портавай інфраструктуры і па грузавых судах у Чорным моры, пастаўкі харчовых прадуктаў у Егіпет і ў іншыя краіны ўжо скараціліся. Акрамя таго, расійскія ўдары прывялі да дэфіцыту харчовых прадуктаў і росту цэн.
Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фаттах ас-Сісі і Зяленскі абмеркавалі, як разам супрацьдзейнічаць скарачэнню Украінай паставак харчовых прадуктаў на сусветны рынак, як прадухіліць рост цэн.
Акрамя таго, прэзідэнты размаўлялі пра двухбаковыя адносіны Украіны і Егіпта, пра супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы. Зяленскі падзякаваў ас-Сісі за яго пазіцыю адносна галоўнай ролі дыпламатыі ў заканчэнні вайны.
Фаттах ас-Сісі мае пэўны ўплыў на расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна. Паводле паведамленняў СМІ, у іх склаліся «сяброўскія» адносіны. Яны неаднаразова сустракаліся. У маі 2025 года егіпецкі прэзідэнт быў у Маскве на ваенным парадзе.