3 траўня 2024, Пятніца, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі шалее моцны вецер

17
У Беларусі шалее моцны вецер

У краіне абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Як паведамляе «Радыё Свабода», у Гародні моцны вецер паваліў бетонную cтэлу на выездзе з горада.

Праз магутны вецер у Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

ФОТА: svaboda.org

На трасе М1 (Берасце – Менск – мяжа Расеі), на адрэзку дарогі паміж Дзяржынскам і Баранавічамі, – пясчаная бура. Нязвыклая для Беларусі з'ява выклікала мноства ДТЗ, пра яе ў рэдакцыю tut.by паведамілі чытачы.

«З палёў (імаверна) падняўся сухі пясок. Шмат аварый, ёсць пацярпелыя», – паведаміў адзін з чытачоў.

«Калі ехаць з боку Менска, не даязджаючы "Зубра" (металічны знак у выглядзе зубра на трасе М1) кіламетр ці два прыкладна», – удакладніў яшчэ адзін сведка.

ФОТА: TUT.BY

Чым выкліканая з'ява і да якіх наступстваў яна прывяла, удакладніць не атрымалася – ДАІ недаступная для каментароў.

ФОТА: TUT.BY
Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках