3 траўня 2024, Пятніца, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антоні Мацарэвіч: Адмова Расеі вярнуць абломкі Ту-154М – гэта беззаконне

12
Антоні Мацарэвіч: Адмова Расеі вярнуць абломкі Ту-154М – гэта беззаконне
АНТОНІ МАЦАРЭВІЧ

Згодна з Чыкагскай канвенцыяй, абломкі вынікала вярнуць Польшчы пасля складання рапарта пра катастрофу.

Кіраўнік Смаленскай падкамісіі падкрэсліў, што ў пытанні вяртання абломкаў Ту-154М Польшча спадзяецца на дапамогу хаўруснікаў NATO, у тым ліку ЗША, паведамляе «Радыё Польшча».

Кіраўнік Смаленскай падкамісіі Антоні Мацарэвіч назваў «беззаконнем» адмову Расеі вярнуць Польшчы абломкі прэзідэнцкага самалёта Ту-154М, які разбіўся ў красавіку 2010 года пад Смаленскам. Пра гэта ён заявіў падчас свайго выступу ў Чыкага, дзе праходзяць сустрэчы, прысвечаныя тэхнічным абставінах катастрофы.

Нагадаем, што 19 красавіка прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава заявіла, што абломкі самалёта застаюцца ў Расеі ў сувязі з тым, што з'яўляюцца рэчыўным доказам у следстве, якое доўжыцца.

У ЗША Мацарэвіч падкрэсліў, што, згодна з чыкагскай канвенцыяй, абломкі вынікала вярнуць Польшчы пасля складання рапарта пра катастрофу. «Рапарт МАК быў гатовы ў 2011 годзе. Такім чынам, не вяртаючы абломкі, расейцы парушаюць міжнароднае заканадаўства. Гэта беззаконне. Расея ўтрымлівае абломкі насуперак патрабаванням Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі», – заявіў кіраўнік Смаленскай падкамісіі.

Антоні Мацарэвіч падкрэсліў, што ў цяперашняй сітуацыі Польшча спадзяецца на дапамогу хаўруснікаў NATO, у тым ліку ЗША.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках