28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанец раскрыў сакрэт фокусу Коперфільда са знікненнем

4
Брытанец раскрыў сакрэт фокусу Коперфільда са знікненнем
ДЭВІД КОПЕРФІЛЬД

У судзе прысяжных у графстве Кент раскрылася таямніца аднаго з любімых фокусаў ілюзіяніста.

Брытанец Гэвін Кокс падаў на ілюзіяніста ў суд пасля таго, як сур'ёзна пацярпеў падчас шоу Дэвіда Коперфільда ў гатэльна-забаўляльным комплексе MGM Grand у Лас-Вегасе ў 2013 годзе, піша The Guardian.

Як апавёў на нядаўнім судзе прысяжных сябар штукара і ягоны прадусар Крыс Кенер, фокус складаўся ў адначасовым знікненні са сцэны тузіна людзей. Пакуль штукар займае публіку, супрацоўнікі сцэны з ліхтарыкамі хутка праводзяць "зніклых" скрозь цёмны заслон па лесвіцы, якая вядзе ўніз са сцэны, лабірынтамі падсобных і рамонтных памяшканняў і нават праз кухню MGM Grand, каб яны практычна адразу ж трыумфальна з'явіліся ў зале.

Аднак выявілася, што фізічныя здольнасці ўдзельнікаў конкурсу і адпаведнасць іхняга абутку неабходнасці хутка перамяшчацца не браліся пад увагу пры іх выбары, а саміх іх не папярэджвалі, што наперадзе іх чакае своеасаблівая паласа перашкодаў. Упалы падчас «забегу» Гэвін Кокс атрымаў пашкоджанні цела і галавы, лячэнне якіх у выніку каштавала яму $ 400 000.

Паводле словаў адваката MGM Grand, пасля інцыдэнту ад фокусу давялося адмовіцца.

Якую суму патрабуюць з Дэвіда Коперфільда пацярпелы і ягоная жонка, якая таксама заяўленая ў якасці пазоўцы, не выдаецца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках