4 траўня 2024, Субота, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Джамілеў: У Крыме размесцілі шэсць ядравых боегаловак

2
Мустафа Джамілеў: У Крыме размесцілі шэсць ядравых боегаловак
МУСТАФА ДЖАМІЛЕЎ

Гэта прамое парушэнне Будапешцкага мемарандуму.

Паводле інфармацыі народнага дэпутата Украіны ад Блока Пятра Парашэнкі Мустафы Джамілева, у анэксаваным Крыме размесцілі шэсць ядравых боегаловак, напісала ў матэрыяле для "Зеркало Недели. Украина" прэс-сакратарка Дзяржаўнага навукова-тэхнічнага цэнтра ядзернай і радыяцыйнай бяспекі Таццяна Вярбіцкая.

"У першую чаргу, гэта грубае парушэнне Будапешцкага мемарандуму, паколькі юрыдычна Крым – гэта тэрыторыя Украіны. Мы як няядравая дзяржава зноў сталі ядравай. Я звяртаўся ў Міністэрства замежных справаў, з многімі дэпутатамі казаў пра тое, што нам неабходна спрыянне МАГАТЭ (Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі. – заўв.). Бо пагроза навісла не толькі над Украінай, але і над усім Чарнаморскім басейнам", – адзначыў ён.

Паводле інфармацыі крыніцаў выдання, пасля анэксіі ў Феадосіі пачалося аднаўленне былога сховішча ядравай зброі, якое знішчылі ў 90-я гады. Там выставілі ахову.

Будапешцкі мемарандум быў падпісаны 5 снежня 1994 года. Згодна з дакументам, краіны-падпісанты – Вялікая Брытанія, Расея і ЗША – абавязаліся быць гарантамі незалежнасці, суверэнітэту і межаў Украіны, а таксама ўстрымлівацца ад ужывання супраць Украіны любой зброі, не толькі ядравай. Акрамя гэтага, падпісанты абяцалі не чыніць на Кіеў эканамічнага ціску. У абмен Украіна адмовілася ад свайго ядравага статусу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках