11 траўня 2024, Субота, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША развіталіся з Барбарай Буш

1
У ЗША развіталіся з Барбарай Буш
БАРБАРА БУШ
ФОТА: GETTY IMAGES

Пахавальная цырымонія жонкі і маці прэзідэнтаў ЗША прайшла ў Х'юстане.

Некалькі былых прэзідэнтаў ЗША далучыліся да сотняў тужлівых на цырымоніі развітання з экс-першай лэдзі ЗША Барбарай Буш, якая пайшла з жыцця ў аўторак ва ўзросце 92 гадоў, паведамляе «Голас Амерыкі».

Яна была жонкай 41-га прэзідэнта ЗША, Джорджа Буша старэйшага, і маці 43-га прэзідэнта – Джорджа Буша малодшага.

Акрамя мужа і старэйшага сына аддаць даніну памяці Барбары Буш прыйшлі экс-прэзідэнты Барак Абама і Біл Клінтан.

Пахавальная цырымонія прайшла ў Епіскапальнай царкве Святога Марціна ў Х'юстане, Штат Тэхас. Гэтую царкву Барбара з мужам пачалі наведваць у 1950-я гады, калі пераехалі ў Тэхас.

Раней паведамлялася, што на службе толькі для запрошаных гасцей будзе прысутнічаць цяперашняя першая лэдзі Мелані Трамп, а таксама Мішэль Абама і Хілары Клінтан.

Барбару Буш пахаваюць на тэрыторыі бібліятэкі імя Буша ў Тэхаскім універсітэце A&M, які знаходзіцца прыкладна за 160 км ад Х'юстана. Там спачывае трохгадовая дачка пары, Робін, памерлая ад лейкеміі ў 1953 годзе.

З жалобнымі прамовамі выступілі другі сын і былы губернатар Флорыды Джэб Буш і даўняя сяброўка Барбары Сьюзан Бэйкер, жонка былога дзяржсакратара Джэймса Бэйкера III. Развітальнае слова таксама прамовіў гісторык Джон Мэшам, які напісаў біяграфію Джорджа Буша-старэйшага.

У пятніцу на развітанне з Барбарай Буш прыйшлі тысячы людзей.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках