27 красавiка 2024, Субота, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ пагаршаецца якасць нафты, экспартаванай у Польшчу і Нямеччыну

5
У РФ пагаршаецца якасць нафты, экспартаванай у Польшчу і Нямеччыну

Праз год нафта можа не адпавядаць стандартам, прадугледжаным пагадненнямі, падпісанымі з Польшчай.

Экспэрты з Усходняй Еўропы і Расеі падчас канферэнцыі «Нафтагазавыя рынкі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы» ў Менску абмеркавалі пагаршэнне параметраў расейскай нафты, экспартаванай у Польшчу і Нямеччыну. На іх думку, у будучыні сітуацыя будзе абвастрацца, і ўжо праз год сыравіна можа не адпавядаць стандартам, прадугледжаным пагадненнямі, падпісанымі «Раснафтай» і «Татнафтай» з польскімі кампаніямі PKN Orlen і Grupa Lotos. Пра гэта піша «Радыё Польшча» са спасылкай на інтэрнэт-выданне Energetyka24.

Выданне адзначае, што канцэрны, якія здабываюць вуглевадароды на тэрыторыі РФ, знаходзяцца на старых і моцна забруджаных радовішчах Заходняй Сібіры, бо яны не могуць дазволіць сабе адкрываць новыя ва Усходняй Сібіры ці на арктычным шэльфе. Абмежаванні з боку Злучаных Штатаў і Еўрапейскага Звязу прывялі да таго, што расейскі нафтавы сектар не можа атрымаць сродкі і тэхналогіі, а гэта адбіваецца на якасці нафты, экспартаванай за межы РФ уключна з Польшчай.

«Расейскі трубаправодны аператар «Транснафта» ўсведамляе праблему, з якой сутыкаецца цягам апошніх двух гадоў, і прапанаваў два варыянты яе развязання. Першы - аддзяліць нафту нізкай якасці (і паспрабаваць прадаць яе марскім шляхам на еўрапейскіх рынках) ад высакаякаснага прадукту, які будзе адпраўлены кліентам ў Польшчу і Нямеччыну праз трубаправод «Пшыжань». Другі варыянт палягае ў тым, каб змешваць абодва тыпы сыравіны і максімальна падтрымліваць якасць экспарту», - гаворыцца ў матэрыяле выдання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках