18 красавiка 2024, Чацвер, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Портнікаў: Саргсян мае больш уплыву, чым меў Януковіч

10
Віталь Портнікаў: Саргсян мае больш уплыву, чым меў Януковіч
Віталій Портнікаў

Саргсян адчувае сябе армянінам, а армянін можа проста не хацець страляць у сваіх, нават калі на вагах захаванне ўлады.

Прэм'ер-міністр Арменіі Серж Саргсян пасля некалькіх дзён пратэстаў сышоў у адстаўку, таму што не мог страляць у свой народ. У гэтым яго галоўнае адрозненне ад былога ўкраінскага прэзідэнта Віктара Януковіча, мяркуе палітычны аглядальнік Віталь Портнікаў, паведамляе gordonua.com.

Пратэсты ў Арменіі завяршыліся мірна, а ва Украіне пралілася кроў, таму што армянскі прэм'ер Серж Саргсян не мог аддаць загад страляць у суайчыннікаў, а для ўкраінскага прэзідэнта Віктара Януковіча дэманстранты суайчыннікамі не былі. Такое меркаванне выказаў у Facebook журналіст Віталь Портнікаў.

«Чаму шматгадовы лідар Арменіі Серж Саргсян не вытрымаў і некалькіх дзён пратэстаў і сышоў у адстаўку, а Януковіч так доўга трымаўся за ўладу і гатовы быў страляць у пратэстоўцаў? Таму што Саргсян адчувае сябе слабым, а Януковіч адчуваў сваю сілу? Божа барані. Саргсян мае больш уплыву, чым меў Януковіч. Проста ён адчувае сябе армянінам. А армянін можа проста не хацець страляць у сваіх, нават калі на вагах захаванне ўлады», - напісаў ён.

На думку аглядальніка, «Януковіч ніколі не адчуваў сябе ўкраінцам», як і ягонае асяроддзе.

23 красавіка Саргсян паведаміў пра сваю адстаўку з пасады кіраўніка ўрада Арменіі, на які ён быў прызначаны 17 красавіка. З 2008-га да 2018 года Саргсян быў прэзідэнтам краіны.

Да адстаўкі прывялі масавыя пратэсты ў Ерэване, якія лідар апазіцыі Нікол Пашынян назваў аксамітнай рэвалюцыяй. Дэманстранты пратэставалі супраць жадання Саргсяна застацца ва ўладзе пасля змены формы праўлення ў краіне - 9 красавіка Арменія стала парламенцкай рэспублікай.

У канцы 2013-га - пачатку 2014 года ва Украіне адбыліся масавыя пратэсты, якія прывялі да ўцёкаў прэзідэнта Януковіча. Падчас сутыкненняў дэманстрантаў з міліцыяй і цітушкамі загінула больш за 100 чалавек.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках