27 красавiка 2024, Субота, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ: Спецслужбы Беларусі спрабавалі завербаваць украінца

4
СБУ: Спецслужбы Беларусі спрабавалі завербаваць украінца

Жыхар Чарнігаўскай вобласці перыядычна ездзіў у Беларусь, каб наведаць сваякоў.

Спецслужбы Беларусі спрабавалі завербаваць ўкраінца. Аб гэтым 25 красавіка паведаміла прэс-служба Службы бяспекі Украіны ў Facebook, піша "Гордан".

Жыхар Чарнігаўскай вобласці перыядычна ездзіў у Беларусь, каб наведаць сваякоў.

"Падчас чарговай паездкі ўкраінец быў затрыманы праваахоўнымі органамі гэтай краіны за нібыта парушэнне правілаў гандлю. Пры гэтым прадстаўнікі КДБ (Камітэта дзяржбяспекі. - заўв.) Беларусі, пагражаючы крымінальным пераследам, патрабаваў ад мужчыны перадаваць інфармацыю аб вайсковых аб'ектах на прымежнай тэрыторыі", - паведамілі ў СБУ.

Мужчына, вярнуўшыся ў Украіну, распавёў СБУ пра спробу вярбоўкі.

У СБУ адзначылі, што, згодна з арт 111 Крымінальнага кодэкса Украіны, за дзяржаўную здраду прадугледжана да 15 гадоў пазбаўлення волі, аднак укранец не выконваў заданняў замежнай спецслужбы і звярнуўся ў СБУ, таму суд вызваліў яго ад крымінальнай адказнасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках