27 красавiка 2024, Субота, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Кутузаў: Маё фінансавае становішча цяпер горшае, чым у маіх былых жонак

1
Віталь Кутузаў: Маё фінансавае становішча цяпер горшае, чым у маіх былых жонак
ВІТАЛЬ КУТУЗАЎ

Вядомы ў мінулым беларускі футбаліст распавёў пра цяперашняе фінансавае становішча.

- У 2016 годзе вы атрымлівалі блізу 300 даляраў. У Італіі можна пражыць на гэтыя грошы?

- Я жыву вельмі сціпла. На працягу футбольнай кар'еры падрыхтаваў сабе падушку бяспекі, так што не буду хітраваць, што жыву толькі на 300 даляраў. Але ў мяне ніколі не было вялікіх грошай, мільёнаў. Затое было два складаных разводы. Маё фінансавае становішча ў гэты перыяд часу, напэўна, горшае, чым у маіх былых жонак.

- Але самі прызнаваліся, што можаце дазволіць сабе есці на выходныя васьміногаў.

- Калі сябры прынясуць, чаму б не падсмажыць (смяецца). Мне для шчасця трохі трэба. Сёння я значна больш шчаслівы, чым раней. Аснова майго шчасця - гэта каханне: да сваёй справы, жанчыны, дзяцей. Калі я быў прафесійным спартоўцам, не паспяваў падняць галавы, пражыць эмоцыі, атрымаць асалоду ад усяго. А цяпер спакойна магу выдыхнуць і сказаць: «Я шчаслівы», - цытуе Кутузава tut.by.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках