15 жнiўня 2026, Субота, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

New York Times распавяла, як хлопец прасіў у беларусаў рукі іх дачкі

5
New York Times распавяла, як хлопец прасіў у беларусаў рукі іх дачкі
ІРЫНА І РАЙМАНД
ФОТА: NEW YORK TIMES

Райманд Вай Лінь і беларуска Ірына Маргенштэрн пабраліся ў Брукліне.

Ірына Маргенштэрн і Райманд Вай Лін пабраліся 21 красавіка ў цэнтры для правядзення мерапрыемстваў Dumbo Loft у Брукліне, піша New York Times (пераклад - belmir.by) у раздзеле, прысвечаным вяселлям.

Ірына - дачка Лены і Барыса Маргенштэрн. Сям'я прыехала ў Бруклін з Менска. Бацька працуе старэйшым інжынерам у медцэнтры, а мама - адміністратарам у офісе доктара.

Містэр Лін, які, як паведамляе газета, цалкам успрыняў беларускія карані Ірыны, на працягу трох месяцаў вывучаў расейскую мову, каб на ёй папрасіць у яе бацькоў рукі дачкі.

«Мае тата і мама добра гавораць па-ангельску, але Райманд усё роўна быў настроены рашуча, - патлумачыла дзяўчына. - Ён так імкнуўся, і гэта было вельмі міла».

Міс Маргенштэрн - 32 гады, яна скончыла Бостанскі ўніверсітэт і працуе старэйшай дырэктаракай праектаў у Sequel Studio.

Містэру Ліню споўнілася 31, ён вучыўся ў Каліфарнійскім універсітэт і з'яўляецца старэйшым мэнэджэрам маркетынгу ў GrubHub.

Маладыя пазнаёміліся, калі былі ўдзельнікамі валанцёрскага праекта ў публічнай школе №230 і навучалі трэцякласнікаў, як гатаваць ланчы ў школьным кафетэрыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках