27 красавiка 2024, Субота, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомель адразу пасля аварыі на ЧАЭС: начальства ўцякае, дзеці маршыруюць

7
Гомель адразу пасля аварыі на ЧАЭС: начальства ўцякае, дзеці маршыруюць

Улады дзейнічалі бездапаможна, бессэнсоўна і нават злачынна.

У Беларусі ўспамінаюць падзеі, звязаныя з Чарнобыльскай катастрофай.

Людзі, якія жылі ў гарадах і паселішчах, якія пацярпелі ад тэхнагеннай катастрофы, упэўненыя: улады дзейнічалі бездапаможна, бессэнсоўна і нават злачынна, паведамляе «Радыё Рацыя».

Адразу пасля аварыі ў зоне выкіду радыяцыі праводзіліся першамайскія дэманстрацыі з удзелам школьнікаў. Успамінае Ірына Іванова, якая падчас аварыі на Чарнобыльскай АЭС і адразу пасля яе жыла ў Гомелі: «Гомельскае партыйнае кіраўніцтва часткова ўцякло, часткова выправіла сваіх дзяцей як мага далей з горада. У той жа час рыхтаваліся да першамайскіх свят, і на плошчы праходзілі папярэднія рэпетыцыі. Школьнікаў ганялі, каб рэпетаваць парад».

Нагадаем, што першае афіцыйнае паведамленне аб аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі прагучала толькі праз два дні пасля катастрофы, 28 красавіка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках