21 траўня 2024, aўторак, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты бензіну паднімуць напалову?

17
Кошты бензіну паднімуць напалову?
ФОТА: РІА НАВІНЫ

Разам з падвышэннем коштаў паліва падвысяцца кошты прадуктаў і тавараў.

Толькі 5 дзён пратрымаліся ранейшыя кошты паліва. Сёння адбылося чарговае падаражанне. На 1 капейку, але гэта ўжо шостае падвышэнне коштаў з пачатку года, што не засталося незаўважаным аўтааматарамі, паведамляе «Белсат».

Паліўны бізнэс-па-беларуску выглядае ненармальна

Бензін на айчынных запраўках прадаецца танней за яго сабекошт. Як гэта магчыма? Нафтаперапрацоўчыя заводы кампенсавалі страты за кошт продажу паліва за мяжу, але апошнія месяцы і гэта перастала кампенсаваць страты. Для НПЗ застаўся адзіны шлях.

«Падвышаць кошты пакуль яны не выраўняюцца з расейскімі, пакуль гэта не стане прыбытковым для Белнафтахіму», - тлумачыць Аляксей Хвашчынскі, галоўны рэдактар газеты ABW.BY.

Кошты растуць у Расеі, вырастуць і ў нас

У Расеі на змену перадвыбарнай «стабільнасці», на думку экспэртаў, прыйдзе значнае падаражанне паліва.

Чакаецца, што ў так званы перыяд сезоннага росту попыту на паліва, цэннікі на запраўках у Расеі пачнуць прыкметна змяняцца, а значыць, і ў нас таксама.

«Калі мы хочам даведацца, якія кошты будуць у Беларусі летам ці бліжэй да восені, будзем глядзець на кошты ў Смаленскай, Бранскай і Пскоўскай абласцях. І гэта значыць, што калі ў Расеі кошты падрастуць, то ў нас яны праз тыдзень-два, праз месяц вырастуць», - упэўнены Хвашчынскі.

Капейка да капейкі – рубель выходзіць!

У Расеі чакаецца падвышэнне адразу на 5 расейскіх рублёў за літр - гэта 17 беларускіх капеек.

Да канца года такімі тэмпамі кошты паліва паднімуцца на чвэрць, калі не напалову. А гэта значыць, што падвысяцца кошты прадуктаў і тавараў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках