25 красавiка 2024, Чацвер, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Бярозы запатрабавалі разблакаваць «Хартыю-97»

11
Жыхары Бярозы запатрабавалі разблакаваць «Хартыю-97»

Шырокафарматныя плакаты і ўлёткі з'явіліся на вуліцах горада.

Улёткі з патрабаваннем разблакаваць «Хартыю-97» і інструкцыяй, як яе абысці, зацікавілі неабыякавых гараджан.

Адзін з чытачоў «Хартыі» ўважае, што гэта пасыл улады, якая паказала сваю слабасць. Цяпер забараніць нешта ў інтэрнэце немагчыма, кажа «Радыё Рацыя» жыхар Бярозы.

- Я чытаю «Хартыю-97». Мне падабаецца, што на ёй ставіцца праўдзівая інфармацыя. Яна аб'ектыўна асвятляе ўсе пытанні. З'яўленне гэтых улётак кажа пра тое, што ўсё ж такі народ неабыякавы да таго, што ўлада спрабуе пазбавіцца ад гэтага сайта. Але я думаю, што сайт гэты будзе жыць.

Са слоў мужчыны, сорамна за ўладу, якая ў цэнтры Еўропы робіць наступ на свабоду слова. Гэта проста ганебна.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках