27 красавiка 2024, Субота, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кавярня-баржа на набярэжную Свіслачы ўжо не вернецца

10
Кавярня-баржа на набярэжную Свіслачы ўжо не вернецца
ФОТА: МАЯ КАХНО, TUT.BY

Аб'ект дэмантаваны і ўтылізаваны.

Кавярня-баржа, якая размяшчалася на Свіслачы ў раёне Траецкага прадмесця да рэканструкцыі гэтага ўчастка набярэжнай, туды больш не вернецца. Пра гэта заявіў падчас прамой лініі 7 красавіка першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Антон Краеўскі, піша «Минск-Новости».

ФОТА З САЙТА 24M.TV

Аб'ект уяўляў сабой зборную канструкцыю на пантоне, якая ўжо дэмантаваная і ўтылізаваная.

Нагадаем, на месцы «плавучай» летняй кавярні пры рэканструкцыі набярэжнай зрабілі назіральную пляцоўку. Кавярня «Баржа» зачынілася ў 2016 годзе, калі на набярэжнай ракі Свіслач пачалася рэканструкцыя.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках