27 красавiка 2024, Субота, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Facebook апавясціць усіх, чые звесткі апынуліся ў Cambridge Analytica

1
Facebook апавясціць усіх, чые звесткі апынуліся ў Cambridge Analytica

Адпаведныя паведамленні Facebook пачаў рассылаць з 19:00 паводле менскага часу.

Карыстальнікі «Фэйсбука» 9 красавіка даведаюцца, ці апынуліся яны сярод тых 87 млн чалавек, чые асабістыя звесткі трапілі да брытанскай кансалтынгавай кампаніі Cambridge Analytica, паведамляе ВВС.

З 17:00 паводле Лондана (19:00 паводле Менску) усе карыстальнікі «Фэйсбука» пачнуць атрымліваць адпаведныя паведамленні. Рассылацца будуць паведамленні двух тыпаў: адны прызначаныя для тых, чые асабістыя звесткі былі атрыманыя Cambridge Analytica, іншыя - для тых, чые звесткі не пацярпелі.

Таксама ўсе карыстальнікі сацыяльных сетак змогуць даведацца, якія яшчэ дадаткі ў іх устаноўлены і якія іх асабістыя звесткі даступныя для распрацоўшчыкаў гэтых дадаткаў.

Як даведацца, што пра вас вядома «Фэйсбуку»

Што кажуць уладальнікі старонак, выдаленых з «Фэйсбука» праз «фабрыку троляў»

Facebook часова заблакаваў і аналітычную кампанію Cubeyou, якую западозрылі ў тым, што яна праз апытанне You Are What You Like (вядомы таксама як Apply Magic Sauce) збірала інфармацыю пра карыстальнікаў сацсетак не толькі для акадэмічнага даследаванні, але і ў камерцыйных мэтах.

Расследаванне ў дачыненні да Cubeyou праводзіцца ў сувязі з паведамленнем амерыканскага тэлеканала CNBC аб парушэнні палітыкі прыватнасці ў дачыненні да карыстальнікаў, якія праходзілі апытанне You Are What You Like.

Cubeyou адхіляе ўсе абвінавачванні ў свой адрас: кіраўніцтва кампаніі намагае на тым, што фірма дзейнічала ў рамках правілаў, устаноўленых сацыяльнай сеткай.

У кампаніі адзначаюць, што яны своечасова праінфармавалі Facebook пра намер выкарыстоўваць звесткі карыстальнікаў як для акадэмічных даследаванняў, так і ў камерцыйных мэтах.

Сайт апытання The You Are What You Like быў створаны Cubeyou ў супрацоўніцтве з Цэнтрам псіхаметрыі Кембрыджскага ўніверсітэта.

Кембрыджскі ўніверсітэт, у сваю чаргу, указвае, што на сайце дадатку The You Are What You Like ясна гаворыцца, што звесткі карыстальнікаў могуць быць выкарыстаны як у акадэмічных, так і ў камерцыйных мэтах. І ўсе, хто ўсталёўваў у сябе гэта дадатак, згаджаліся з указанай умовай.

Цяпер на сайце Apply Magic Sauce гаворыцца, што звесткі карыстальнікаў будуць выкарыстоўвацца выключна ў даследчых мэтах. Кембрыджскі ўніверсітэт сцвярджае, што не падтрымлівае сувязь з Cubeyou з чэрвеня 2015 года.

Кембрыджскі ўніверсітэт таксама апынуўся ў цэнтры скандалу з кансалтынгавай фірмай Cambridge Analytica: мабільны дадатак This is Your Digital Life распрацаваў прафесар псіхалогіі Кембрыджскага ўніверсітэта Аляксандр Коган. Аднак універсітэт заявіў, што ніколі не супрацоўнічаў ні з фірмай Cambridge Analytica, ні са звязанай з ёй групай кампаній SCL Group.

Чым займаецца Cubeyou?

Кампанія Cubeyou займаецца кансультаваннем выдавецтваў і рэкламных агенцтваў, якія працуюць з гэтымі выдавецтвамі.

«Знайдзіце сваіх пакупнікоў не толькі паводле іх дэмаграфічных характарыстыках і характары расходаў, але і па іх асабістых характарыстыках, інтарэсах і захапленнях», - гаворыцца, між іншым, на сайце Cubeyou, які называе сябе найлепшай крыніцай звестак аб спажыўцах.

Пакуль няма яснасці, ці магла Cubeyou, як і Cambridge Analytica, выкарыстоўваць звесткі карыстальнікаў для распаўсюджвання палітычнай рэкламы.

11 красавіка, як чакаецца, кіраўнік кампаніі Facebook Марк Цукерберг выступіць перад камітэтамі абедзвюх палат кангрэса ЗША з нагоды ўцечкі звестак карыстальнікаў і адкажа на пытанні кангрэсменаў.

На мінулым тыдні тэхнічны кіраўнік Facebook Майк Шрэпфер распавёў, што фірма Cambridge Analytica, якая займаецца прасоўваннем накіраванай палітычнай рэкламы, атрымала доступ да звестак амаль 87 млн карыстальнікаў яе сацыяльных сетак. Большасць з іх - амерыканцы, але ёсць сярод іх і жыхары Вялікабрытаніі, іх блізу 1,1 мільёна чалавек.

Раней былы дырэктар даследавання Cambridge Analytica Крыстафер Вайль гаварыў пра 50 мільёнаў чалавек, звесткі якіх атрымала яго кампанія.

Старонка Cambridge Analytica была адключаная, пасля таго як стала вядома, што кампанія атрымала і не знішчыла асабістую інфармацыю карыстальнікаў, што запампавалі дадаткі This Is Your Digital Life.

Паводле папярэдніх звестак, колькасць такіх карыстальнікаў складала 270 тысяч чалавек. Цяпер, паводле звестак Бі-бі-сі, гэтая лічба - 350 тысяч чалавек.

Асабістая інфармацыя ўсіх гэтых людзей пасля перадавалася трэцім кампаніям, у тым ліку і ўцягнутым у амерыканскую выбарчую кампанію 2016 года.

Паводле звестак амерыканскіх газет Los Angeles Times і US Today, гэтыя звесткі ў сваё распараджэнне атрымала і фірма, што супрацоўнічала з Дональдам Трампам. Гэтая кампанія вывучала такія звесткі і рассылала накіраваную інфармацыю выбарцам, што вагаліся.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках