27 красавiка 2024, Субота, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

14 гадоў таму адбылося найбуйнейшае пашырэнне ЕЗ

4
14 гадоў таму адбылося найбуйнейшае пашырэнне ЕЗ

1 траўня 2004 года да Еўрапейскага Звязу далучыліся 10 дзяржаў.

1 траўня 14 гадоў таму адбылося найбуйнейшае пашырэнне Еўрапейскага Звязу. У 2004 годзе да супольнасці далучыліся 10 дзяржаў, адной з якіх была Польшча. Акрамя яе ў склад ЕЗ былі ўключаныя Кіпр, Чэхія, Эстонія, Вугоршчына, Латвія, Літва, Мальта, Славаччына і Славенія, паведамляе «Радыё Польшча».

Сёння Еўрапейскі Звяз налічвае 28 дзяржаў, аднак, цяпер ён перажывае не найлепшыя часы: змагаецца з мноствам крызісаў, у тым ліку міграцыйным, а яго шэрагі ўжо налета пакіне Велікая Брытанія.

Як адзначае польскае Міністэрства замежных спраў, Польшча з'яўляецца актыўным і важным чальцом Еўразвязу і ўдзельнічае ва ўсіх важных дэбатах на тэму будучыні Еўрасупольнасці, міграцыйнай, кліматычнай і эканамічнай палітыкі. «Сяброўства ў Еўразвязе ўмацоўвае пазіцыю Польшчы на міжнароднай арэне, прыносячы эканамічную, палітычную і грамадскую карысць», - напісана ў спецыяльным паведамленні на старонцы польскага МЗС з нагоды гадавіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках