29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: Амапаўцы 10 гадзін ганяліся за мной па Менску

3
Максім Вінярскі: Амапаўцы 10 гадзін ганяліся за мной па Менску

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» выйшаў на свабоду пасля 12 дзён арышту.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі сёння ўначы быў вызвалены з турмы на вуліцы Акрэсціна ў Менску. Ён правёў за кратамі 12 дзён, ппяць з якіх трымаў галадоўку. Сёння а 5 гадзіне раніцы Вінярскага ля брамы турмы сустрэлі сваякі, сябры і актывісты «Еўрапейскай Беларусі».

Актывіст распавёў прэс-службе БНК пра тое як яго затрымалі:

- Гэта адбылося ў раёне вуліцы Чкалава, у цэнтры Менска. Гэта даволі далёка ад таго месца, дзе я жыву, і дзе мяне звычайна затрымлівалі раней. Я ішоў ходнікам, нечакана падбеглі чатыры чалавекі і, не прадстаўляючыся, сказалі, што затрымліваюць мяне. Толькі па тым, што ў іх на адзенні былі відэарэгістратары, можна было выказаць здагадку, што гэта супрацоўнікі сілавых структур, якія звычайна «працуюць» з апазіцыяй. Пасля гэтага мне заламалі рукі і павалаклі ў сінюю «Газель». Адразу забралі тэлефон, на ўсе мае патрабаванні даць магчымасць патэлефанаваць сваякам, паведаміць аб затрыманні адказвалі маўчаннем.

Разгаварыліся яны толькі калі пад'язджалі да РУУС Першамайскага раёна. Вельмі эмацыйна крытыкавалі сваё начальства, казалі, што ганяліся за мной па ўсім горадзе 10 гадзін «замест таго, каб бандытаў лавіць». З іх слоў, «яны не для таго ішлі ў міліцыю, каб суткамі апазіцыянераў вартаваць». З іх размоў было зразумела, што пад наглядам цягам гэтага часу была і мая кватэра, і ўсе месцы, дзе я, паводле іх логікі, мог з'явіцца.

З РУУС даставілі ў суд Першамайскага раёна, дзе Юры Гарбатоўскі хуценька вынес прысуд аб 7 днях арышту за ўдзел у акцыі 26 красавіка. Я так разумею, што галоўнай задачай было ізаляваць мяне перад 1 траўня.

- Калі вы даведаліся пра тое, што давядзецца затрымацца ў турме яшчэ на пяць з паловай дзён?

- Раніцай 5 траўня. Я чуў, як падчас праверкі ахоўнікі сказалі Вользе Нікалайчык час вызвалення. У яе таксама было сем дзён, і мы павінны былі выходзіць у адзін дзень з розніцай у паўтары гадзіны. Калі вывелі на калідор нашу камеру і я не пачуў часу свайго вызвалення, то зразумеў, што буду «даседжваць» рэшту папярэдняга арышту. Супрацоўнікі міліцыі гэта пацвердзілі.

Нагадаю, што мяне і маіх калег з Беларускага нацыянальнаму кангрэсу вызвалілі ўвечары 25 сакавіка, пасля заканчэння акцыі пратэсту. Прычым тады нас так спяшаліся выправадзіць за межы турмы, што не далі ніякіх дакументаў і не змаглі выразна прыдумаць хаця б нейкую законную падставу для такога кроку. Відавочна, што гэта адбылося праз моцны міжнародны ціск. Тым не менш, ні тое вызваленне, ні пастанова аб тым, што я павінен далей адбываць тыя дні арышту не былі законнымі. Няма ні аднаго дакумента, у якім прадугледжваліся б такія дзеянні ў дачыненні да асуджаных за адміністрацыйныя правапарушэнні. Я заявіў пра гэта начальству турмы і паведаміў пра тое, што абвяшчаю галадоўку на знак пратэсту супраць незаконнага арышту.

- Як да вас ставіліся супрацоўнікі міліцыі ў турме?

- Я ўпершыню сядзеў у невялікай камеры, разлічанай на двух чалавек. Мне, як і раней, забаранілі перадаваць пісьмовыя прылады. У душ за 12 дзён вадзілі толькі адзін раз. Падчас штодзённых ператрусаў супрацоўнікі міліцыі кожны раз дэманстратыўна шпурлялі на падлогу ўсе мае кнігі. Дагэтуль не магу зразумець, навошта яны гэта рабілі...

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках