19 сакавiка 2024, aўторак, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скульптар Гэнік Лойка не ўзяў грошы за помнік Тадэвушу Касцюшку

1
Скульптар Гэнік Лойка не ўзяў грошы за помнік Тадэвушу Касцюшку
ГЕНІК ЛОЙКА
ФОТА: «Радыё Свабода»

Грошы на помнік нацыянальнаму герою беларусы сабралі самі.

«Я не магу сказаць, што зусім ні капейкі, - смяецца скульптар Гэнік Лойка, аўтар помніка Тадэвушу Касцюшку, які ўсталявалі 12 траўня каля Косава, піша nn.by.

- Мне плацілі за выправы. Ды і калі мы ехалі з Глебам Лабадзенка ў падарожжа, грошы на мяне пасыпалася нечакана. Людзі прывозілі яшчэ грошы на помнік, а Глеб Лабадзенка адказаў, што ўжо не трэба, помнік стаіць. І тады гэтыя грошы перадалі мне. Так што сказаць, што не атрымаў наогул ні капейкі, я не магу, - распавёў Гэнік Лойка.

Скульптар прызнаўся, што ідэя адмовіцца ад платы за працу прыйшла да яго нечакана ўначы.

Нагадаем, першы помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі ўстанавілі 12 траўня ў Мерачоўшчыне каля Косава ў Івацэвіцкім раёне, ля музея нацыянальнага героя Польшчы і ЗША. Грошы на помнік беларусы сабралі праз краўдфандынг.

Фота: «Радыё Свабода»
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках