27 красавiка 2024, Субота, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Судаленка: На абарону Фядыніча і Комліка стануць міжнародныя структуры

8
Леанід Судаленка: На абарону Фядыніча і Комліка стануць міжнародныя структуры
ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Улада зробіць вялікую памылку, зрабіўшы лідараў прафзвяз РЭП палітвязнямі.

- Для мяне відавочна адно - у «справе прафзвязаў» няма прававых момантаў, бо яна з самага пачатку была палітычнай, - заявіў сайту palitviazni.info прававы інспектар прафзвязу РЭП у Гомельскай вобласці Леанід Судаленка. - І, паколькі справа была распачатая ў дачыненні да лідараў прафзвязу паводле палітычных матываў, то палітыкі яе і будуць разглядаць. Нават калі Генадзя Фядыніча і Ігара Комлік жорстка пакараюць, то да прэзідэнцкіх «выбараў» яны ўжо не будуць знаходзіцца за кратамі. Калі Фядыніча і Комліка кінуць за краты, то іх адназначна прызнаюць палітвязнямі, і гэта ўвесь час будзе згадвацца на ўсіх перамовах прадстаўнікоў беларускай улады з еўрачыноўнікамі.

Калі б такі пераслед прафзвязных актывістаў здарыўся ў якой-небудзь еўрапейскай краіне, то на абарону б падняліся ўсе міжнародныя прафзвязы. Хоць, натуральна, і ў нашым выпадку будзе рэакцыя міжнародных структур.

- Аднак беларускія ўлады спасылаюцца на парушэнне закона, а не на палітычны пераслед...

- У якасці довадаў яны падаюць факты нявыплаты падаткаў у 2011 годзе. Калі следчыя атрымалі такую фактуру, дзе яны былі сем гадоў таму? Чаму толькі цяпер, калі прафзвяз РЭП эфектыўна папрацаваў у мінулым годзе супраць дэкрэта аб «дармаедах», да арганізацыі з'явіліся пытанні?

Улады проста далі прафзвязу РЭП дубінай па галаве. Але, паўтаруся, што тыя матэрыялы, якія ёсць у следства, былі і ў 2011 годзе. Дык чаму сем гадоў ім не давалі ходу?

- Генадзю Фядынічу і Ігару Комлік пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці...

- Я не выключаю жорсткага пакарання. Мабыць, беларуская ўлада не можа жыць без палітвязняў.

Нагадаем, што ў Следчым камітэце ўдакладнілі абставіны абвінавачвання ў дачыненні да старшыні прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара арганізацыі Ігара Комліка.

Генадзю Фядынічу і Ігару Комлік пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках