6 траўня 2024, панядзелак, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да аршанца, які зладзіў адзіночны пікет, прыйшлі з ператрусам

14
Да аршанца, які зладзіў адзіночны пікет, прыйшлі з ператрусам
РОМАН КУЗЬМЯНКОЎ

Праверку ў дачыненні да аршанца праводзяць за нібыта абразу мясцовага чыноўніка.

У доме аршанца Рамана Кузмянкова прайшоў ператрус, хоць фармальна паводле дакументаў - агляд. Міліцыянты заявілі, што праводзяць праверку па «ананімных звестках аб абразе», паведамляе «Белсат».

Праверку ў дачыненні да аршанца праводзяць за нібыта абразу мясцовага чыноўніка. Прадстаўнікі Аршанскага РАУС так і не патлумачылі, каго канкрэтна абразілі і якім чынам, але паведамілі, што паступіла ананімнае паведамленне.

Міліцыянты вынеслі з хаты Рамана кампутар, друкарку, здымны дыск і флэшку.

Мужчына ўважае, што такія дзеянні звязаныя з яго адзіночным пікетам, які адбыўся 14 траўня на плошчы Леніна ў Воршы.

ПІКЕТ У ВОРШЫ
ФОТА: ORSHA.EU

Раман Кузмянкоў выйшаў на пікет з самаробнай таблічкай, на якой напісаў «Па 500 тут няма». Праз 15 хвілін яго затрымалі і аштрафавалі на 490 рублёў. Свой выхад на плошчу ён патлумачыў цяжкім становішчам з працай і нізкімі заробкамі ў горадзе, а таксама салідарнасцю з незалежным прафзвязам РЭП.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках