24 красавiка 2024, Серада, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда: Польшча падтрымлівае ідэю міратворцаў ААН ва Украіне

Анджэй Дуда: Польшча падтрымлівае ідэю міратворцаў ААН ва Украіне
ФОТА: CHARTER97.ORG

Прэзідэнт Польшчы падтрымлівае ідэю адправіць міратворчыя сілы на Данбас, уключаючы мяжу з РФ.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда на форуме Рады бяспекі ААН, прысвечаным ролі міжнароднага права ў падтрыманні міру і бяспекі, заявіў, што Варшава падтрымлівае ідэю адправіць міратворчыя сілы на Данбас.

Пра гэта паведамляе «Польское радио».

Прэзідэнт Польшчы адзначыў, што незаконная анэксія Крыма Расеяй і дзеянні сепаратыстаў на Данбасе не былі б магчымымі без моцнай падтрымкі звонку. Са слоў польскага кіраўніка, гэтая сітуацыя з'яўляецца выклікам для бяспекі ўсёй Еўропы.

«Польшча падтрымлівае ідэю адправіць міратворчыя сілы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ва Украіну. Такая місія не павiнна абмяжоўвацца абаронай супрацоўнікаў АБСЕ, а павінна ахопліваць усю тэрыторыю канфлікту, уключаючы украінска-расейскую мяжу», - заявіў Дуда.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках