19 сакавiка 2024, aўторак, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністарка працы распавяла, як беларусаў за мяжой будуць запісваць у «дармаеды»

205
Міністарка працы распавяла, як беларусаў за мяжой будуць запісваць у «дармаеды»

Выступ Ірыны Касцевіч выклікаў шмат пытанняў.

На пасяджэнні «палаткі», якое прайшло ў чацвер, 17 траўня, міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч распавяла пра тое, як працуе новы дэкрэт аб «дармаедстве». Згодна з дакументам, у кожным раёне запрацуюць спецыяльныя камісіі, якія будуць складаць спісы «дармаедаў». Яны з'явіліся яшчэ ў мінулым годзе, калі дзейнічаў папярэдні дэкрэт, але цяпер стануць асноўным звяном у працы з «дармаедамі».

У журналістаў з’явілася шмат пытанняў аб тым, як будзе працаваць новае фінансавае пакаранне для «дармаедаў» - поўная аплата некаторых камунальных паслуг (падагрэву вады, цяпла і газу ў дамах з калонкамі).

Выданне kp.by сабрала адказы міністаркі на самыя актуальныя з іх.

- Як тыя, хто жыве за мяжой, будуць даводзіць, што яны не «дармаеды»?

- Калі чалавек падасць дакумент, што ён працуе за мяжой, будзе пастаўленая адпаведная пазнака (у базе звестак. - Рэд.) - і ён не будзе плаціць поўны кошт камунальных паслуг. Чалавек у электронным выглядзе зможа паведаміць, што ён працуе ў іншай краіне на такім-та прадпрыемстве. Гэтая практыка была і з папярэднім дэкрэтам, яна вельмі добра сябе зарэкамендавала, - патлумачыла Ірына Касцевіч.

- Ён павінен будзе падаць нейкі дакумент? - удакладнілі журналісты.

- Працоўную дамову, даведку аб заробку.

- А проста пячаткі аб перасячэнні мяжы недастаткова?

- Не-не. Перасекчы мяжу можна з рознымі мэтамі, ты павінен пацвердзіць, што працуеш за мяжой, а гэта працоўная дамова.

- А калі ён вучыцца? А калі жыве, але не працуе за мяжой?

- Давайце так. Мы цяпер адпрацуем з аблвыканкамамі пералік цяжкіх жыццёвых сітуацый і зробім памятку ў дапамогу ўсім камісіям. Да 1 чэрвеня ўсе аблвыканкамы зададуць нам свае пытанні, плюс прапановы да пералiку цяжкіх жыццёвых сітуацый. А мы за чэрвень адпрацуем у міністэрстве дзве сур'ёзных памяткі, якія будуць настольнай кнігай для камісій - у плане цяжкіх жыццёвых сітуацый і ў плане адказу на тыя пытанні, якія з'яўляюцца падчас работы камісій.

- Для чаго наогул патрэбныя камісіі, калі ў краіне ёсць службы занятасці? Яны не спраўляюцца са сваімі абавязкамі?

- У краіне створана служба занятасці, мэта і задачы якой - зніжэнне напружанасці на рынку працы і прадастаўленне вакантных працоўных месцаў. Але мэта стварэння камісій - перш за ўсё каардынацыя працы, і туды ўвойдуць прадстаўнікі шэрагу службаў: МУС, падатковых органаў, службы занятасці. І паколькі адная з задач дэкрэта - гэта стымуляванне занятасці праз поўную кампенсацыю выдаткаў (на камунальныя паслугі. - Рэд.), то фармаванне спісаў грамадзян, якія не занятыя, - гэта вельмі сур'ёзна, гэта функцыя, якую можна выконваць выключна камісійна.

- Чаму ў іншых краінах беспрацоўным плацяць дапамогу, а ў нас караюць іх рублём?

- Тыя, хто сёння стаіць на біржы працы і зарэгістраваны ў якасці беспрацоўнага, не будуць аплачваць паслугі поўным кошце, бо ў іх сапраўды цяжкая жыццёвая сітуацыя, яны страцілі працу, проста яны звярнуліся да дзяржавы па дапамогу - выканаць ім паслугу ў пошуку працы. І дзяржава будзе гэтымі паслугамі займацца, - патлумачыла Ірына Касцевіч.

- Калі ўсе беларусы пачнуць аплачваць стоадсоткавую камуналку, за што тады будуць цалкам плаціць дармаеды?

- Давайце мы пачнём рэалізоўваць той дэкрэт, які прыняты цяпер. А практыка пакажа, як ён будзе дзейнічаць, - адказала Ірына Касцевіч.

- Неўзабаве з'явіцца база звестак дармаедаў, да якой будзе мець доступ шмат службаў - камісіі, МУС і гэтак далей. Гэта не парушэнне правоў чалавека?

- З асабістых звестак там толькі вашае прозвішча., дата нараджэння, дзе вы жывяце і ваш стан - працуеце ці не працуеце. Мы распрацоўваем сёння пытанне, як пераходзіць на электронныя працоўныя кніжкі. Акурат актуалізацыя баз працаздольных грамадзян - гэта першы крок да пераходу. Гэта ўжо, прабачце, база звестак онлайн-рэжыму: сёння звольніўся - сёння ты трапляеш у базу звестак загадам такімт-та. Гэта будучыня, мы жывем у XXI стагоддзі, усё павінна быць аўтаматызавана.

Нагадаем, 25 студзеня Лукашэнка падпісаў дэкрэт №1. У новы дэкрэт не ўвайшлі нормы аб збіранні з працаздольных непрацоўных грамадзян збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. На месцах будуць створаныя спецыяльныя камісіі, якія будуць збіраць інфармацыю пра «дармаедаў».

Працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, аплачваюць коштамі (тарыфамі), якія забяспечваюць 100% кампенсацыю выдаткаў, наступныя камунальныя паслугі:

гарачае водазабеспячэнне, газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў, цеплазабеспячэнне.

Пастанова ўваходзіць у дзеянне з 1 студзеня 2019 года.

Нагадаем, што папярэдняя версія дэкрэта выклікала масавыя пратэсты сярод насельніцтва.

Напісаць каментар 205

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках