27 красавiка 2024, Субота, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска Таццяна Мацко здабыла золата чэмпіянату Еўропы ў самба

1
Беларуска Таццяна Мацко здабыла золата чэмпіянату Еўропы ў самба

Адна з лідарак беларускай каманды падолела расейку.

Чэмпіянат Еўропы ў самба праходзіць у Грэцыі, паведамляе БелТА.

У вагавой катэгорыі да 64 кг у фінальным паядынку адна з лідарак беларускай каманды была мацнейшая за расейку Валерыю Анісімаву. Для Таццяны Мацко золата кантынентальных форумаў не першае ў калекцыі ўзнагарод.

У 2017 годзе яна перамагала на еўрапейскім першынстве ў Менску і чэмпіянаце свету ў Сочы. Беларуска таксама з'яўляецца пераможцай I Еўрапейскіх гульняў у Баку. У другі дзень чэмпіянату Еўропы скарбонка каманды Беларусі папоўнілася яшчэ трыма бронзавымі ўзнагародамі. На трэцюю прыступку п'едэстала ўзнялася Ксенія Даніловіч (у катэгорыі да 52 кг), а таксама Андрэй Казусёнак (100 кг) і Яўген Алексіевіч (у раздзеле баявога самба ў катэгорыі да 82 кг). У першы дзень спаборніцтваў беларуская каманда здабыла шэсць узнагарод.

Як паведамлялася, залаты медаль у актыве ва Уладзіслава Саяпіна (68 кг). Самба ўваходзіць у спаборніцкую праграму II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у чэрвені 2019 года ў Менску. Турнір самбістаў адбудзецца 22-23 чэрвеня ў Палацы спорту. Усяго будзе разыграна 18 камплектаў узнагарод.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках