27 красавiка 2024, Субота, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Прынц Гары падарыў жонцы пярсцёнак прынцэсы Дыяны

2
СМІ: Прынц Гары падарыў жонцы пярсцёнак прынцэсы Дыяны
ФОТА: REUTERS

Журналісты заўважылі на руцэ Меган Маркл пярсцёнак, які належаў маці прынца Гары.

Брытанскі прынц Гары падарыў сваёй жонцы, герцагіні Меган, парсцёнак, які належаў яго маці, прынцэсе Дыяне, піша «Гордон» са спасылкай на Daily Mail.

Калі герцагі ехалі на прыём, зладжаны ў гонар іх вяселля ў рэзідэнцыі прынца Чарльза, на пальцы Меган быў заўважаны пярсцёнак з аквамарынам. Выданне сцвярджае, што раней ён належаў Дыяне.

Пасля гібелі прынцэсы Дыяны ў 1997 годзе Гары забраў сабе заручальны пярсцёнак, выраблены ювелірным домам Garrard, ён не з'яўляецца эксклюзіўным.

Прынц Гары і Меган Маркл узялі шлюб 19 траўня ў капліцы Святога Георгія ў ваколіцах Віндзорскага замку.

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II даравала маладым тытулы герцага і герцагіні Сэсекса.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках