20 красавiка 2024, Субота, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Судаленка: На свабоду слова не трэба пытацца дазволу ў дзяржавы

6
Судаленка: На свабоду слова не трэба пытацца дазволу ў дзяржавы
ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА

Улады перакрэсліваюць права беларусаў на выказванне свайго меркавання.

Суддзя Тамара Застаўнецкая прызнала гомельскага фрылансера Канстанціна Жукоўскага вінаватым у «незаконным вырабе прадукцыі СМІ» (артыкул 22.9 КоАП), піша «Гомельская вясна».

Максімальна магчымы штраф на суму 1225 рублёў суддзя выпісала толькі за тое, што Кастусь Жукоўскі «19 сакавіка знаходзіўся ў вёсцы Рудня-Марымонава, Гомельскага раёна, дзе вырабіў, а потым распаўсюдзіў на польскім спадарожнікавым тэлеканале «Белсат» сюжэт пад назвай «Вясковы Армагедон: каровы дохнуць, работнікам выдаюць непрыдатнае малако».

«Падзеі вакол нас, незалежных журналістаў і фрылансераў выклікаюць як мінімум абурэнне. Мы робім рэпартажы на сацыяльныя тэмы з малых мястэчак, вёсак і райцэнтраў, пішам артыкулы і здымаем сюжэты пра рэальную сітуацыю, пра сапраўднае жыццё людзей. За гэта нас пераследуюць і караюць», - абураецца фрылансер Кастусь Жукоўскі.

Юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) у рэгіёне Леанід Судаленка заяўляе, што самае галоўнае - разумець, што спробы дзяржавы падзяліць інфармацыю на «законную» і «незаконную» - неправамерныя. Што само разуменне «сродкаў масавай інфармацыі» ў наш час беспаваротна састарэла. І што свабода слова - гэта тое, на што не трэба пытацца дазволу ў дзяржавы.

«Ніхто ж не кажа, што, напрыклад, сюжэт таго ці іншага журналіста-фрылансера - гэта фальшыўка. Чыноўнікі ўвесь час паўтараюць: «Нельга, нельга, нельга...». Нацыянальнае заканадаўства інтэрпрэтуецца такім чынам, што наогул перакрэслівае права на выказванне свайго меркавання, на збор і распаўсюд інфармацыі», - падкрэсліў юрыст.

Жукоўскі просіць Вярхоўны суд скасаваць пастанову раённага суда ад 19 сакавіка і спыніць справу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках