25 красавiка 2024, Чацвер, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Оруэлу і не снілася»: хвалявацца трэба не толькі «дармаедам»

44
«Оруэлу і не снілася»: хвалявацца трэба не толькі «дармаедам»

Асноўная функцыя дэкрэта №1 - збор інфармацыі пра беларусаў.

17 траўня «палатка» прыняла новы дэкрэт аб «дармаедстве». Міністр працы Ірына Касцевіч заявіла, што «дармаедскія» камісіі, закліканыя збіраць інфармацыю аб беспрацоўных, запрацуюць з 1 снежня. А пілотную версію базы звестак працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, падрыхтуюць да 1 верасня. Камісіі змогуць запытваць у дзяржорганаў і іншых арганізацый усякай формы ўласнасці ўсю інфармацыю аб грамадзянах Беларусі.

Як рэагаваць на спробы ўладаў умяшацца ў прыватнае жыццё беларусаў? Сайт Сharter97.org распытаў каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Шарэнду:

- Уся гэтая сістэма збору звестак нагадвае знакаміты раман Джорджа Оруэла «1984». Мала таго, што за намі сочаць камеры вонкавага назірання, цяпер за намі будуць сачыць спецыяльныя органы.

Як я разумею, функцыя стварэння «дармаедскай» базы будзе ўскладзеная на міліцыю, гарвыканкамы, ЖЭСы. Гэта будзе сапраўдны канвеер для збору інфармацыі. Такая ж сітуацыя адбываецца ў Кітаі, дзе ўлады стварылі сістэму татальнага кантролю над грамадзянамі краіны. Толькі адрозненне ў тым, што гэта адбываецца не ў Азіі, а ў цэнтры Еўропы.

Асноўная функцыя дэкрэта - збор інфармацыі пра беларусаў. Хвалявацца трэба не толькі «дармаедам». Улады хочуць атрымаць інфармацыю пра тых, хто працуе за мяжой, валодае нерухомасцю, атрымлівае даходы, якія не абкладаюцца падаткам. Думаю, што будуць правярацца ўсе банкаўскія рахункі, нерухомасць. Гэта толькі пачатак.

- Вы бралі актыўны ўдзел у барацьбе з першай версіяй дэкрэта аб «дармаедах». Якія метады барацьбы вы можаце прапанаваць беларусам?

- Беларусы павінны байкатаваць дзеянні ўсіх гэтых камісій на пачатковай стадыі. Сама сутнасць дэкрэта накіраваная на тое, каб прынізіць чалавечую годнасць. Змагацца трэба ўжо цяпер.

Давайце разбірацца, на якіх падставах людзей уносяць у спісы, збіраюць асабістую інфармацыю. Бо гэта супярэчыць асноўным артыкулам Канстытуцыі.

Як толькі з'явяцца такія прэцэдэнты - трэба пачынаць барацьбу. Адзін з метадаў барацьбы - непадпарадкаванне. На якой падставе ў цябе павінен быць большы кошт за ваду, чым у твайго суседа, толькі з той прычыны, што ты не працуеш.

З несправядлівасцю нельга мірыцца.

Другі метад - вулічныя акцыі пратэсту. Дзякуючы ім перастала працаваць першая версія дэкрэту. Сітуацыя мінулага году можа папросту паўтарыцца і ўлады будуць вымушаныя скасаваць ганебны закон.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках