23 красавiка 2024, aўторак, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы вінныя банкам увесь свой заробак

7
Беларусы вінныя банкам увесь свой заробак

У беларускіх банкаў могуць пачацца праблемы.

Больш за Br3 млрд вінныя банкам беларусы. У гэтым не было б нічога страшнага, калі б не факт, што ўвесь налічаны заробак у краіне - 3,7 млрд.

Калі адняць падаткі, атрымліваецца сума, амаль роўная спажывецкім крэдытным абавязанням, паведамляе «Белсат».

Экспэрт праграмы «Асабісты капітал» на «Белсаце» Міхаіл Залескі сцвярджае, што калі наша эканоміка пахіснецца, як не раз бывала, бо залежыць яна ад расейскай, у банкаў пачнуцца праблемы. А ад гэтага яшчэ горш стане прадпрыемствам.

Летась сума спажывецкага крэдытавання вырасла на 75%. Нават у гісторыі суседніх краін такога крэдытнага буму ніколі не здаралася. Там росту вышэй 40% не назіралася.

«Паглядзеўшы на гэта, Нацыянальны банк наважыў трохі астудзіць галовы тутэйшых наіўных пазычальнікаў. І каб з першага траўня навесці парадак - зацвердзіў інструкцыю. Папросту кажучы, прыкінулі, колькі можна даць грошай беднаму, каб вяртаў пазыку, і дзеці яго ласты не склеілі», - іранізуе Міхаіл Залескі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках