26 красавiка 2024, Пятніца, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вялікабрытаніі пачалі тры новыя расследаванні супраць RT

1
У Вялікабрытаніі пачалі тры новыя расследаванні супраць RT

Брытанскі тэлекамунікацыйны рэгулятар Ofcom праверыць расейскі прапагандысцкі тэлеканал.

Брытанскі тэлекамунікацыйны рэгулятар Ofcom праверыць магчымыя парушэнні кодэкса вяшчання тэлеканалам Russia Today, гаворыцца ў бюлетэні пачатых расследаванняў ведамства ад 21 траўня, паведамляе gordonua.com.

Расследаванні былі распачатыя ў дачыненні да выпускаў навін ад 26 красавіка і 4 траўня, а таксама праграмы Crosstalk ад 20 красавіка. У прэс-службе вяшчальнік адзначылі, што пачатак расследавання не азначае, што Russia Today дапусціў парушэнне.

Рэгулятар адзначыў, што пасля атручвання былога расейскага разведчыка Сяргея Скрыпаля на RT стала выходзіць нашмат больш праграм, па якіх патрабуецца правесці расследаванне на прадмет магчымых парушэнняў.

BBC адзначаў, што RT актыўна асвятляе атручэнне Скрыпаля і падзеі, што рушылі за ім. Пры гэтым тэлеканал транслюе расейскі пункт гледжання на тое, што адбылося.

12 сакавіка рэгулятар тэлерадыёвяшчання Вялікабрытаніі Ofcom апавясціў расейскі прапагандысцкі тэлеканал Russia Today, што яго ліцэнзія можа быць адкліканая.

У Ofcom заявілі, што пастанова будзе прынятая, як толькі прэм'ер-міністарка краіны Тэрэза Мэй канчаткова вызначыцца з адказам, ці датычная Расея да атручвання Скрыпаля на тэрыторыі Вялікабрытаніі.

У адказ спікерка МЗС РФ Марыя Захарава сказала, што ў выпадку пазбаўлення RT ліцэнзіі ніводны брытанскі сродак масавай інфармацыі ў Расеі працаваць не будзе.

18 красавіка брытанскі тэлекамунікацыйны рэгулятар Ofcom пачаў сем расследаванняў у дачыненні да пракрамлёўскага тэлеканала Russia Today. Аднак 13 траўня была прынятая пастанова не пазбаўляць ліцэнзіі канал.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках