12 жнiўня 2026, Серада, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія «Хімеры» паразілі склады, тэхніку і артылерыю пад Бранскам

Украінскія «Хімеры» паразілі склады, тэхніку і артылерыю пад Бранскам

Салдатам арміі РФ давялося выскокваць з усюдыходаў на хаду.

Вайскоўцы 105-га памежнага атрада імя князя Уладзіміра Вялікага праніклі на тэрыторыю Бранскай вобласці з дапамогай FPV-дронаў тыпу «Хімера».

На відэа, апублікаваным на старонцы падраздзялення ў Facebook, паказаныя ўдары па аўтамабілях «Пікап» і варожых гаўбіцах, схаваць якія не ўдалося з дапамогай маскіроўкі. Мэтамі ўкраінскіх аператараў дронаў таксама сталі усюдыходы і матацыклы, у момант атакі салдатам арміі РФ давялося саскокваць на хаду.

«Хімерам» таксама ўдалося заляцець у склад акупантаў з боепрыпасамі і спаліць яго.

105-ы памежны атрад (в/ч 2253) адказвае за ахову 459 кіламетраў дзяржаўнай мяжы Украіны, ён створаны ў 1993 годзе і базуецца ў Чарнігаве. У 2023 годзе атрад атрымаў узнагароду «За мужнасць і адвагу».

11 жніўня прэс-сакратар ДПСУ Андрэй Дземчанка заяўляў, што большасць БПЛА залятае ва Украіну праз Сумскую, Чарнігаўскую і Харкаўскую вобласці. Большасць беспілотнікаў збіваюць мабільныя агнявыя групы менавіта з памежных атрадаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках