1 траўня 2024, Серада, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвяз РЭП вызваліў прадавачку з кантрактнага «капкана»

1
Прафзвяз РЭП вызваліў прадавачку з кантрактнага «капкана»
АЛЯКСЕЙ ЯЎГЕНАЎ

Касірка змагла звольніцца толькі пасля ўмяшання незалежнага прафзвязу.

Начальства касіркі Жанны Мурог увесь час парушала ўмовы кантракту: замест два праз два дні прымушалі выходзіць кожны дзень, перапрацоўку не фіксавалі і не даплачвалі, паведамляе praca-by.info.

Чалец прафзвязу РЭП з Бабруйска Жанна Мурог уладкавалася на працу прадавачкай-касіркай у ТАА «ЛОДЗІС», зарэгістраванага ў Кобрыне Берасцейскай вобласці. Падпісала кантракт, пачала працу. Аднак неўзабаве зразумела, што наймальнік увесь час змяняе агавораныя раней умовы.

- Замест працы два праз два дні запатрабавалі выходзіць кожны дзень, перапрацоўка нідзе не фіксуецца, а заробак атрымаўся значна ніжэйшым, чым дамаўляліся. Былі і іншыя пагаршэнні ўмоў працы, - растлумачыў Аляксей Яўгенаў, юрыст, прадстаўнік прафзвязу РЭП Магілёўскай вобласці.

Як распавёў прафсаюзны лідар, спробы Жанны Валер'еўны звольніцца выклікалі грубасць і непаважлівае стаўленне кіраўніцтва:

- Гэта пры тым, што гандлёвы аб'ект знаходзіўся ў Бабруйску, а офіс «ЛОДЗІС» у Кобрыне. У выніку з жанчынай здарыўся нервовы зрыў, і яна трапіла ў лякарню.

Па абарону сваіх працоўных правоў касірка звярнулася ў прафзвяз РЭП. З дапамогай юрыдычнай службы прафзвязу яна падала скаргу ў Дэпартамент інспекцыі працы і заяву наймальніка з патрабаваннем звольніць яе паводле артыкула 41 Працоўнага кодэкса (звальненне на патрабаванне работніка ў сувязі з парушэннем наймальніка заканадаўства аб працы).

У выніку перамоваў кіраўніцтва ТАА «ЛОДЗІС» пагадзілася скасаваць кантракт з фармулёўкай «На дамову бакоў».

Жанна Валер'еўна падзякавала юрыдычнай службе Магілёўскага рэгіёну за дапамогу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках