29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе абяцаны заробак?

29
Дзе абяцаны заробак?

Узровень жыцця ў Беларусі толькі пагаршаецца.

Учора ў Менску адбылася акцыя пратэсту незалежных прафзвязаў, але нягледзячы на тое, што мерапрыемства было дазволенае ўладамі, удзельнікі першамайскай дэманстрацыі былі арыштаваныя.

Пра сітуацыю працоўных у Беларусі сайт Charter97.org пагаварыў з прававым інспектарам працы незалежнага прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Гомельскай вобласці Леанідам Судаленкам.

- З кожным годам сітуацыя пагаршаецца. Хачу запытацца, а дзе абяцаны заробак 500 даляраў? Ведаеце, сёння рэгіёны даведзеныя да такога стану, што людзі за працу з заробкам 300 даляраў у чэргі становяцца! Прадаўцы ў крамах зарабляюць па 200 даляраў і гэта ўважаецца за яшчэ прыстойны заробак.

Не сакрэт, што ўзровень жыцця ў Беларусі пагаршаецца. Кошты і камуналка бесперапынны растуць, а вось абяцаны заробак на тысячу рублёў не бачны.

Дарэчы, учора на мітынгу незалежных прафзвязаў у Менску, у якім я ўдзельнічаў, выкрыквалі лозунгі «Далоў кароткатэрміновыя кантракты» і патрабавалі годнага заробку. Гэта тое, што цяпер напраўду хвалюе нашых грамадзян. Учорашні мітынг прайшоў пад вельмі важным лозунгам: «Народ Беларусі мае права на годнае жыццё і годную працу».

- Чым небяспечныя кароткатэрміновыя кантракты?

- Няма сумненняў, што ўкладанне з рабочымі кароткатэрміновых кантрактаў - гэта сучаснае рабства. Можна сказаць, людзей вяжуць па руках і нагах. Бо работнік, які ўклаў кантракт, напрыклад, тэрмінам на пяць гадоў, тым самым пазбаўляецца права звальнення з працы на ўласнае жаданне.

Больш за тое адзначу, што прафзвяз РЭП падчас сваёй працы мноства разоў сутыкаўся з выпадкамі, калі людзі былі вымушаныя ўчыняць прагулы, бо ім прапаноўвалі больш высокааплатную працу, а кантракт не адпускаў.

Акрамя таго, ёсць яшчэ адзін бок сістэмы. Усе мы ведаем, што кароткатэрміновыя кантракты сталі зброяй расправы над непажаданымі работнікамі. Я сам з'яўляюся, можна сказаць, ахвярай кантрактнай сістэмы. У 2006 годзе са мной з палітычных матываў не падоўжылі працоўныя дачыненні. Падкрэслю, што я не меў спагнанняў або парушэнняў працоўнай дысцыпліны. Больш за тое, у мяне на ўтрыманні знаходзіліся непаўналетнія дзеці. Увогуле, са мной не прадоўжылі кантракт і ўжо на наступны дзень пасля майго звальнення ўзялі іншага юрыста.

На мой погляд, гэтыя факты найбольш выразна паказваюць, для чаго ўводзілася ў сучаснай Беларусі гэтая ганебная кантрактная сістэма. На жаль, на сённяшні дзень усё працаздольнае насельніцтва краіны проста вымушанае так працаваць.

- Гэта значыць выбар у працоўнага: або кантракт, або дэкрэт аб «дармаедах»?

- Маё меркаванне, што яго трэба цалкам скасаваць! Практыка паказала, што дэкрэт быў нежыццяздольны ні ў той першапачатковай рэдакцыі, супраць якой тысячы беларусаў пратэставалі ў мінулым годзе, ні ў сённяшняй, якая будзе дзейнічаць з 1 студзеня 2019 года.

- Як беларусы павінны змагацца з «рабствам»?

- Сусветная практыка паказвае, што абарона правоў працоўных - гэта праблема саміх працоўных. Толькі яны могуць аб'яднацца ў, напрыклад, у незалежны прафзвяз і запатрабаваць для сябе годнай працы і аплаты працы.

Хачу адзначыць, што на мітынгу ў аўторак адным з лозунгаў быў «Рукі прэч ад незалежнага прафзвязу РЭП». Улады, на жаль, далей пераследуюць наш прафзвяз за яго дзейнасць. Лідары Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік знаходзяцца пад крымінальным абвінавачаннем. Улада пераследуе ўсялякае іншадумства ў краіне, але мы прадаўжае пратэставаць. Падкрэсліваю, толькі мы самі можам патрабаваць і дамагацца выканання сваіх працоўных правоў і годнай аплаты працы ў сваёй краіне. За нас гэтага ніхто не зробіць.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках