Амерыканскія вайскоўцы нанеслі ўдары па Ірану
2- 1.09.2026, 22:12
- 1,164
Узброеныя сілы ЗША ўдарылі па мэтах КСІР у раёне Армузскага праліву.
Узброеныя сілы ЗША пачалі наносіць авіяўдары па іранскіх мэтах у раёне Армузскага праліву, паведамляе Axios.
Паводле звестак выдання, удары былі нанесены па мэтах уздоўж паўднёвага ўзбярэжжа Ірана: у гарадах Бандар-Абас, Джаск, Чабахар, Конарак, Мінаб, Сірык і на востраве Кешм.
Цэнтральнае камандаванне ЗША ў сацсетцы X паведаміла, што ўдары пачалі наносіць а 12:00 па ўсходнім часе (19:00 па Мінску) па мэтах Карпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КСІР) у Іране.
«Гэтыя ўдары сталі адказам на нядаўнія спробы нападаў КСІР на гандлёвыя судны ў Армузскім праліве і на амерыканскіх вайскоўцаў, дыслакаваных у рэгіёне», — адзначылі ў ведамстве.