27 красавiка 2024, Субота, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар маршрутнікаў: Указ Лукашэнкі пераносіць Беларусь на 10-20 гадоў назад

7
Лідар маршрутнікаў: Указ Лукашэнкі пераносіць Беларусь на 10-20 гадоў назад

Часовае скасаванне конкурсу не развяжа праблему перавозак у краіне.

Былыя маршрутнікі- «нерэгулярнікі» чакалі ад уладаў пастановы аб поўным скасаванні конкурсаў, каб працаваць як раней. Гэтага дамагалася Асацыяцыя аўтамабільнага транспарту Беларусі. Але 21 траўня на сайце Мінтранса апублікавалі праект указа, паводле якога конкурсы проста прапануюць адтэрмінаваць да канца года. Павел Якімовіч, кіраўнік Асацыяцыі, патлумачыў «Кур'еру», чаму гэты праект супярэчыць інтарэсам вознікаў.

За што змагаюцца маршрутнікі. Перадгісторыя

Раней прыватныя фірмы «777» і «999», якія вазілі пасажыраў са Слуцка ў Менск, пазіцыянавалі сябе як нерэгулярныя перавознікі. У лютым гэтага года ўлады абвясцілі ім, што яны павінны зарэгістравацца ў якасці рэгулярных.

Каб атрымаць права перавозіць пасажыраў у рэгулярных маршрутах, паводле беларускіх законаў трэба перамагчы ў конкурсе. Конкурс на права вазіць пасажыраў маршрутам «Слуцк-Менск» павінен праводзіць аператар «Мінаблпасажыртранс» - дзяржаўнае прадпрыемства, зарэгістраванае ў студзені гэтага года.

Цяпер на маршруце «Слуцк-Менск» працуе толькі адзін рэгулярны вознік - менская кампанія «Флешэкспрэс». Ён пакуль не ўдзельнічаў у конкурсе, але паводле ўказу №444 мае права працаваць у перыяд падрыхтоўкі і правядзення конкурсу (але не больш за 3-ы месяцы). Фірма абслугоўвае маршрут «Слуцк-Менск» з пачатку сакавіка, таму часовы дазвол на працу заканчваецца ў пачатку чэрвеня. У гэтым жа месяцы павінен быў прайсці конкурс, але яго часова скасавалі.

Слуцкія фірмы «777» і «999» не з’яўляюцца рэгулярнымі. Але калі б яны зарэгістраваліся і ўдзельнічалі ў конкурсе, то «Мінаблпасажыртранс» абраў бы з трох адную фірму, якая атрымала б права працаваць на маршруце «Слуцк-Менск». Дзве іншыя не мелі б такога права і вымушаныя былі б сысці з рынку перавозак.

У той жа сітуацыі апынуліся іншыя прыватныя маршрутныя таксі ў Беларусі. А сама сітуацыя прывяла да «крызісу маршрутак».

Міжгароднія вознікі - «нерэгулярнікі» надумалі змагацца за права працаваць далей і пачалі перамовы з уладай. Яны сабралі 80 000 подпісаў (20 000 з іх - у Слуцку) пад зваротам у адміністрацыю Лукашэнкі, а потым стварылі Асацыяцыю аўтамабільнага транспарту на базе Бізнэс саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага. Асацыяцыю ўзначаліў Павел Якімовіч.

Што прадпрымальнікі прапанавалі ўладам

Пры Радзе развіцця прадпрымальніцтва Беларусі, якую ўзначальвае Аляксандр Турчын, была створаная рабочая група, якая падрыхтавала аналітычную нататку.

«У ёй гаварылася пра тое, што змены ў Законе не ўлічылі інтарэсы нерэгулярных вознікаў. Нічога не абвясцілі насельніцтву і недастаткова праінфармавалі прадпрымальнікаў. У СМІ агучвалася, што змены падвысяць бяспеку перавозкі пасажыраў. Але гэта было неабгрунтаваным і на працоўнай групе не пацвердзілася», - распавёў Павал Якімовіч.

На пасяджэнні з Аляксандрам Турчыным рабочая група прыйшла да высновы аб тым, што конкурсы трэба цалкам скасаваць.

«На сёння мы гаворым пра рэгулярных маршруты для ўсіх вознікаў. Будзе заяўны прынцып: кожны перавозчык, які выявіць жаданне працаваць на рэгулярных маршрутах, зможа напісаць заяву. І, калі ён адпавядае пэўным крытэрам, яму дазволяць працаваць. Мы дабіваліся менавіта скасавання конкурсаў», - распавёў Павал Якімовіч.

Конкурсы толькі «замарозілі» да канца года

Праект Указа «Аб некаторых пытаннях міжгародніх аўтамабільных перавозак пасажыраў» выставілі на грамадскае абмеркаванне на сайце Мінтранса 21 траўня.

У праекце гаворыцца пра тое, каб часова скасаваць конкурсы на права рэгулярных перавозак на міжгародніх унутрыабласных і міжабласных маршрутах. Калі Указ будзе прыняты, то юрыдычным асобам і ІП дазволяць да канца гэтага года працаваць на падставе дамовы аб арганізацыі аўтамабільных перавозак пасажыраў на рэгулярных маршрутах.

Свае заўвагі і прапановы наконт праекту можна выказаць да 24 траўня ўключна.

Праблема ў тым, што гэты Указ будзе дзейнічаць толькі да канца 2018 года, гэта значыць размовы пра поўнае скасаванне конкурсу не ідзе. І як будуць развівацца падзеі для «нерэгулярнікаў» пасля заканчэння гэтага тэрміну - незразумела.

«Я думаю, што гэты праект Указа пераносіць нас на 10-20 гадоў таму», - кажа Павел Якімовіч.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках