4 траўня 2024, Субота, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Менску распродаж справакаваў вялізныя чэргі

11
Фотафакт: У Менску распродаж справакаваў вялізныя чэргі
ФОТА: TUT.BY

У адну касу стаялі дзясяткі чалавек.

Гандлёвая сетка «Гіпа» наладзіла ў некаторых крамах распродаж – 2 тавары за кошт аднаго, піша tut.by. Праз акцыю ў сталічных крамах (на праспекце Ракасоўскага і вуліцы Гарэцкага) утварыліся чэргі – да 40 чалавек у адну касу.

Чарга заканчвалася на супрацьлеглым канцы залы. На ўсіх ахвотных не хапала свабодных вазкоў.

Пакупнікі бралі ў вялікіх колькасцях сокі, дзіцячыя майкі, патэльні, мыйныя сродкі, прысмакі, гарбату. Да прыкладу, адзін з пакупнікоў узяў адразу 20 упаковак макароны. Праз ажыятаж супрацоўнікі крамы не паспявалі выкладваць тавар на паліцы, яго разбіралі наўпрост з вазкоў.

Чэргі выстройваліся і ў мясны аддзел, дзе тавар прадавалі са зніжкай.

КРАМА НА ПРАСПЕКЦЕ РАКАСОЎСКАГА
Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках