26 красавiка 2024, Пятніца, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вегетарыянская канферэнцыя на бойні»

8
«Вегетарыянская канферэнцыя на бойні»
Фота: «Радыё Свабода»

Чаму Захад не заўважае палітвязняў у Беларусі?

Які можа быць дыялог з тым, хто трымае палітычных зняволеных? Да ўдзельнікаў канферэнцыі «Менскі дыялог» з патрабаваннем не замоўчваць праблемы парушэння правоў чалавека ў Беларусі звярнуўся форум «Свабоду палітвязням». Са слоў актывістаў, умовай дыялогу з уладамі Беларусі павінна стаць вызваленне ўсіх вязняў сумлення.

Ніякага поціскаў рукі, пакуль ёсць палітвязні. У Менску адбылося пасяджэнне форуму «Свабоду палітвязням». Грамадскія дзеячы, палітыкі і некаторыя праваабаронцы абураныя правядзеннем «Менскага дыялогу» на фоне актыўнага палітычнага пераследу, паведамляе «Белсат».

«Менскі дыялог» адбываецца ў сітуацыі, калі ў Беларусі 9 палітычных зняволеных, і яшчэ два чалавекі - Комлік і Фядыніч - чакаюць крымінальнай справы да сямі гадоў», - кажа сустаршыня БХД Павел Севярынец.

Улады ж не вядуць ніякай гаворкі пра вызваленне палітвязняў, як гэта было раней, калі Захад ставіў гэта як ўмову пацяплення стасункаў. Замест гэтага ціск на вязняў толькі ўзмацняецца.

«Мы бачым, што ідзе ціск на Аватарава, на Валавіка, на іншых людзей, якія сядзяць у нас у турмах. А з чым гэта звязана? Яны ўвесь час трапляюць у штрафны ізалятар, лісты не даходзяць, няма дапамогі, сувязі са сваякамі», - адзначае праваабаронца Алег Волчак.

Удзельнікі форуму раскрытыкавалі пазіцыю «Вясны» і Беларускага Хельсінскага камітэта, якія прызнаюць наяўнасць у Беларусі толькі двух палітвязняў.

«Калі цяпер мы не будзем падымаць тэмы палітычных зняволеных, у тым ліку на «Менскім дыялогу», то, вядома, гэта будзе спрыяць легітымацыі пераследу людзей паводле палітычных матываў», - кажа Васіль Завадскі з сацыяльна-інфармацыйнай установы «Таймакт».

«Гэта людзі, якіх нельга назваць непрафесіяналамі, безумоўна, есць нейкі намер. Магчыма, існуе нейкая сувязь, вось дамоўленасці Еўрапейскага Звязу, нашых уладаў, і гэтай часткі арганізацый», - кажа Юрый Ваўчок.

На фоне правядзення «Менскага дыялогу» дзяржаўныя тэлеканалы хваляцца еўрапейскімі грантамі, якія атрымае дзяржава.

«Еўразвяз гатовы выдаць Беларусі блізу 120 мільёнаў еўраў ў выглядзе тэхнічных грантаў. Менск атрымаў доступ да фондаў рэалізацыі праектаў транспамежнага супрацоўніцтва з Польшчай, Украінай і краінамі Балтыі. Сума яго 283 мільёнаў еўраў», - паведамляе канал АНТ.

Тое, што афіцыйны Менск цікавяць перш за ўсё грошы, не навіна. Пытанне ў іншым: чаму заходнія чыноўнікі гатовы ісці насустрач Лукашэнку?

Зміцер Бандарэнка з «Еўрапейскай Беларусі» ўпэўнены: «Менскі дыялог» - нішто іншае, як чарговая спроба адбяліць Лукашэнку і знайсці фінансы.

«Гэтая канферэнцыя нагадвае вегетарыянскую канферэнцыю, прабачце, на бойні. Аналогія прымальная, бо пра які дыялог можна казаць у дыктатарскай краіне, дзе ўсіх ініцыятараў дыялогу і палітычных канкурэнтаў Лукашэнка забіваў, ці адпраўляў на працяглыя тэрміны ў турму», - кажа ён.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках