27 красавiка 2024, Субота, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генсакратар NATO: Заклікаем РФ узяць адказнасць за катастрофу MH17

16
Генсакратар NATO: Заклікаем РФ узяць адказнасць за катастрофу MH17
Енс Столтэнберг

Расея датычная да катастровы малайзійскага «Боінга» пад Данецкам у 2014 годзе.

NATO заклікае Расею ўзяць адказнасць за авіякатастрофу «Боінга» над Данбасам, заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг у інтэрв'ю RFE/RL, паведамляе «Настоящее время».

«Для нас надзвычай важна тое, што прадаставіла каманда даследчык. Яны далі пацвярджэнні і факты, якія кажуць, што ракета, якая была запушчана, мела адзнакі расейскай брыгады, расейскай вайсковай часткі. Таму мы заклікаем Расею ўзяць адказнасць і ўсебакова супрацоўнічаць», - сказаў Столтэнберг.

«NATO не прама ўцягнутае ў гэты працэс, але мы падтрымліваем намаганні Нідэрландаў і Аўстраліі», - дадаў ён.

25 траўня Нідэрланды і Аўстралія афіцыйна абвінавацілі Расею ў датычнасці да катастрофы малайзійскага «Боінга» пад Данецкам у 2014 годзе. Таксама заявы выпусцілі генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг і ўлады Еўразвязу: яны заклікалі Расею прызнаць адказнасць за катастрофу самалёта.

Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў на гэтыя заявы адказаў так: «Гэта вельмі нагадвае «справу Скрыпалей», калі сказалі «Highly likely гэта рускія», але тут жа паведамілі, што расследаванне працягваецца, і яно зойме час».

Рэйс «малайзійскіх авіяліній» МН17, які ляцеў з Нідэрландаў у Малайзію, пацярпеў катастрофу ў небе над Данбасам 17 ліпеня 2014 года. Загінулі 298 чалавек, больш за дзвесце былі грамадзянамі Нідэрландаў.

24 траўня Міжнародная следчая група (JIT), якая расследуе катастрофу самалёта «малайзійскіх авіяліній» ва Украіне ў 2014 годзе, абвясціла, што ўстаноўка «Бук» належала 53-й брыгадзе ВС РФ. JIT апублікавала ролік, у якім патлумачыла, як следчыя вызначылі гэтую прыналежнасць.

Група Bellingcat і расейскае выданне The Insider на прэс-канферэнцыі ў Гаазе прадставілі вынікі сумеснага расследавання. Журналістам удалося высветліць, хто стаіць за пазыўным «Арыён».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках