27 красавiка 2024, Субота, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранку ўключылі ў 100 самых вядомых спартоўцаў свету

Азаранку ўключылі ў 100 самых вядомых спартоўцаў свету
Вікторыя Азаранка
ФОТА: AFP

Беларуская тэнісістка трапіла ў топ-100 паводле версіі ESPN упершыню.

Амерыканскі спартыўны тэлеканал ESPN уключыў беларускую тэнісістку Вікторыю Азаранка ў свой топ-100 самых вядомых у свеце спартоўцаў. Яна трапіла ў яго ўпершыню, паведамляе belmir.by.

Вікторыя апынулася ў пераліку на 98-м месцы. І гэта вельмі добры вынік, тым больш улічваючы, што калі з рэйтынгу прыбраць усіх мужчын, яна аказваецца на 11-й пазіцыі.

ESPN ацэньваў вядомасць спартоўкі паводле сваёй уласнай формуле, беручы пад увагу тры фактары.

Па-першае, колькасць запытаў у пошукавых сайтах. За 100 адсоткаў быў прыняты паказчык партугальскага футбаліста Крышціяну Раналду.

Па-другое, кошт укладзеных кантрактаў на рэкламу. Крыніцай адзнак тут сталі звесткі часопіса Forbes і экспэртаў ESPN.

І па-трэцяе, колькасць падпісчыкаў у сацыяльных сетках. Пры гэтым, паколькі многія маюць вельмі шмат старонак, у разлік бралася толькі тая, дзе колькасць падпісчыкаў была максімальнай.

У Азаранкі атрымаліся наступныя паказчыкі: 4 адсоткі «ад Раналду», 9 млн даляраў і 1,5 млн падпісчыкаў.

Партугальскі футбаліст, уласна, і ёсць паводле версіі ESPN самым вядомым спартоўцам свету. Замыкае топ-100 тэнісістка з Індыі Саня Мірза.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках