27 красавiка 2024, Субота, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Будуй АЭС у Драздах»

8
«Будуй АЭС у Драздах»

Будоўля ў Астраўцы ўжо каштуе Беларусі $3 мільярды.

Акцыі ў межах кампаніі «Астравецкі шлях» прайшлі ў Заслаўі. Удзел у мерапрыемствах узялі і актывісты БНК, у тым ліку Вячаслаў Сіўчык, Павал Севярынец, Вольга Нікалайчык, Ніна Бaгінская, паведамляе прэс-служба Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу.

Актывісты правялі пікет на старажытным замчышчы. Удзельнікі акцыі разгарнулі плакаты «Будуй АЭС у Драздах» і ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг. Пасля гэтага быў праведзены круглы стол, на якім выступіў прафесар Георгій Лепін, а ў цэнтры горада пачаўся збор подпісаў супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы.

- Будоўля ўжо каштуе 3 мільярды даляраў (амаль гадавы бюджэт нашай краіны), - распавядае Вольга Нікалайчык. - Нам, адзіным спажыўцам энэргіі з яе, яна будзе каштаваць даражэй, чым плацім цяпер.

Будуюць станцыю алкаголікі і наркаманы, якіх туды зганяюць і пільнуюць людзі ў пагонах. Рэактар грымнулі аб зямлю на вачах майго сваяка.

Мы выходзім на шлях да Астраўца з плакатамі, круглымі сталамі... Штомесяц будзем крочыць і набліжацца да аб'екта смяротнай пагрозы. Далучайцеся, бо пакуль нас адзінкі, а не мільёны. Адныя мы не спынім «ихтамнетов», якія робяць з АЭС тэрарыстычны вайсковы аб'ект.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках