6 траўня 2024, панядзелак, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мадрыдзе прайшла акцыя пратэсту супраць карыды

У Мадрыдзе прайшла акцыя пратэсту супраць карыды
ФОТА: EFE/J.P.GANDUL

У акцыі ўзялі ўдзел больш за 40 тысяч чалавек.

У нядзелю, 27 траўня, у Мадрыдзе тысячы чалавек выйшлі на акцыю пратэсту з патрабаваннем забараніць карыду - традыцыйныя баі быкоў. Пра гэта паведамляе агенцтва EFE.

Са слоў прадстаўнікоў руху "Бой быкоў - гвалт", якія арганізавалі акцыю, у ёй узялі ўдзел больш за 40 тысяч чалавек.

Дэманстранты неслі плакаты з надпісамі "Бой быкоў: нацыянальная ганьба".

Акрамя забароны карыды, актывісты патрабавалі выключыць усе відовішчныя мерапрыемствы з удзелам быкоў са спісу Нацыянальнай спадчыны, куды іх унеслі ў 2013 годзе.

Карыда - найбольш распаўсюджаная форма бою быкоў, традыцыйнае гішпанскае відовішча, якое практыкуецца таксама і ў некаторых іншых краінах, напрыклад, у Паўднёвай Амерыцы. На радзіме карыды, у Гішпаніі, папулярнасць гэтага мерапрыемства няўхільна зніжаецца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках