6 траўня 2024, панядзелак, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Post: На крок бліжэй да сапраўднай гісторыі МН17

3
The Washington Post: На крок бліжэй да сапраўднай гісторыі МН17
Фота: AFP/Getty Images

Cледчыя прасоўваюцца наперад.

«Калі 17 ліпеня 2014 года над разадранай вайной Усходняй Украінай быў збіты самалёт рэйса 17 Malaysia Airlines, загінулі 298 чалавек, якія ляцелі з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. Да сённяшняга дня ніхто так і не закліканы да адказнасці - але следчыя прасоўваюцца наперад.

На гэтым злачынстве бачныя адбіткі пальцаў Расеі, і яна паводзіла сябе ганебна перад тварам довадаў», - гаворыцца ў рэдакцыйным артыкуле The Washington Post, (пераклад - inopressa.ru).

У выніку шматнацыянальнага крымінальнага расследавання пад кіраўніцтвам галандцаў на мінулым тыдні была зробленая заява, што ракета класа «зямля-паветра», якая знішчыла самалёт, была выпушчаная з рэактыўнай устаноўкі, што базавалася ў расейскай вайсковай частцы, піша выданне. У рамках асобнага расследавання, якое праводзіцца журналістамі паводле матэрыялаў адкрытых крыніц, на чале арганізацыяй Bellingcat, была ўстаноўленая асоба афіцэра расейскай вайсковай выведкі, голас якога чутны на запісе адной з перахопленых тэлефонных перамоў, падчас якіх абмяркоўвалася размяшчэнне ракеты.

«Гэты чалавек ідэнтыфікаваны журналістамі як афіцэр ГРУ Алег Іваннікаў», - гаворыцца ў артыкуле.

Расейскія афіцыйныя асобы ілжыва заяўлялі, што ракета, магчыма, была выпушчаная з украінскіх узброеных сіл; або што MH17 быў збіты украінскім знішчальнікам; або што ракетная ўстаноўка фактычна знаходзілася ў кантраляванай Украінай вобласці, а не ў рэгіёне, дзе Расея справакавала сепаратысцкую вайну супраць Украіны. Для падмацавання апошняй версіі расейцы нават сфабрыкавалі тэкст на рэкламным шчыце, які быў паказаны на відэа, гаворыцца ў артыкуле.

«Гэтая катастрофа выразна паказала, у якіх маштабах Расея гатовая выкарыстаць падман і дэзінфармацыю, абы ўхіліцца ад адказнасці за свае дзеянні. Нельга дапусціць, каб такія метады перашкаджалі расследаванню падзення самалёта. Таксама нельга дазволіць, каб яны раз'ядалі адкрытыя грамадствы, у якіх цэняцца праўда і захаванне закона», - робяць выснову аўтары артыкула.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках