6 траўня 2024, панядзелак, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Лунінцом масавая бойка з бітамі скончылася смерцю расейца

2
Пад Лунінцом масавая бойка з бітамі скончылася смерцю расейца

Затрыманыя 12 чалавек.

На беразе Цны ў Лунінецкім раёне адбылася масавая бойка паміж гарадскімі і вясковымі, піша tut.by. На наступны дзень было знойдзенае цела 32-гадовага мужчыны. Цяпер Следчы камітэт высвятляе прычыну смерці, па факце бойкі распачатая крымінальная справа паводле ч.3 арт.339 КК (Хуліганства, учыненае з выкарыстаннем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці зброі для прычынення цялесных пашкоджанняў).

- Усё здарылася ў суботу ў вёсцы Дрэбску, два мясцовыя хлопцы ішлі на дзень нараджэння, а ў адным з дамоў адпачывалі гарадскія хлопцы. Не ведаю, праз што, але паміж імі распачалася бойка, - распавядае бацька 23-гадовага пацярпелага. - Як распавядаў сын, вясковыя хлопцы сышлі на рэчку, гарадскія выклікалі сваіх сяброў. Прыехалі а 23.00 з бітамі на пяці легкавых аўтамабілях і адным мікрааўтобусе. З ягоных слоў, білі ўсіх запар. У сына невялікія гематомы на галаве, ранкі на нагах, білі па рэбрах.

23-гадовага хлопца адразу даставілі ў лякарню, на наступны дзень выпісалі. Раман ужо зняў пабоі і даў паказанні ў Следчым камітэце.

- Я разам з дзяўчынай прыйшоў святкаваць дзень нараджэння, а потым на нас, як мурашы, наляцелі хлопцы ў капюшонах. Сталі біць дубінкамі, бітамі, потым нагамі, - успамінае ён.

Як распавядае маладзён, у кампаніі вясковых было 11 чалавек, колькі тых, хто нападаў, ён дакладна не памятае. Усё адбывалася хутка. Пачуўшы крыкі на рэчцы, мясцовыя выклікалі міліцыю.

- З намі за сталом быў хлопец з Расеі, я нават не паспеў з ім пазнаёміцца. Ён прыехаў да бабулі адпачываць, на наступны дзень знайшлі ягонае цела, - працягвае хлопец.

У нядзелю, 27 траўня, на месцы здарэння ў вёсцы Дрэбску працавала аператыўна-следчая група.

- У гэты ж дзень а 14.45 міліцыянтам-кіроўцам у 200 метрах ад берага ракі Цны быў знойдзены труп мужчыны без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. Па факце смерці мужчыны праводзіцца праверка, прызначаная судова-медыцынская экспэртыза, - каментуе Дзмітрый Іванюк, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Берасцейскай вобласці.

Загінуламу 32 гады, ён прыехаў у Беларусь з Мурманска разам з сябрам, каб адпачыць. У СК адзначаюць, ужо высветлілі: жыхар РФ вечарам у суботу разам з кампаніяй адпачываў на беразе Цны, а затым здарылася бойка, у якой яны, паводле папярэдняй інфармацыі, таксама ўдзельнічалі.

- Па факце бойкі распачатая крымінальная справа, ч.3 арт.339 КК (Хуліганства, учыненае з ужываннем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці зброі для прычынення цялесных пашкоджанняў). Цяпер 12 чалавек затрыманыя, яшчэ адзін знаходзіцца ў шпіталі, - кажа Зміцер Іванюк.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках