6 траўня 2024, панядзелак, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст РЭП з Магілёва: «Справа прафзвязаў» толькі пагаршае сітуацыю на рынку працы

2
Актывіст РЭП з Магілёва: «Справа прафзвязаў» толькі пагаршае сітуацыю на рынку працы

Магілёўскія ўлады забаранілі пікет у падтрымку прафзвязных лідараў Беларусі.

Прававы інспектар незалежнага прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці ў Магілёве Аляксей Яўгенаў мяркуе гэта паказчыкам таго, што чыноўнікі не валодаюць сітуацыяй, паведамляе магілёўская «Вясна».

Пікеты ў падтрымку лідару прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара арганізацыі Ігара Комліка, якіх дзяржава абвінавачвае ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў», павінны былі прайсці па ўсёй краіне, у тым ліку і ў Магілёве. Адпаведную заяўку мясцовыя сябры прафзвязу падалі блізу тыдня таму.

Аднак гарвыканкам чарговым разам адмовіў:

- У якасці прычын адмовы ўказваюцца адсутнасць аплатных дамоў і нядобрае месца правядзення пікету - каля гарвыканкама. Гэтым рашэннем улады Магілёва ўказалі, што не валодаюць сітуацыяй у сферы працаўладкавання і справядлівай аплаты працы. Адхіленне лідараў прафзвязу Фядыніча і Комліка толькі пагаршае сітуацыю на рынку працы. Калі людзі самі без усялякіх дазволаў выйдуць на вуліцы, перамовы весці не будзе з кім, - пракаментаваў адмову ўладаў прававы інспектар РЭП Аляксей Яўгенаў.

Пікеты салідарнасці павінны прайсці па ўсёй Беларусі з 30 траўня да 1 чэрвеня пад лозунгамі «Спыніць пераслед незалежных прафзвязаў у Беларусі!» і «Спыніць крымінальныя справы супраць Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка».

У дачыненні да двух лідараў прафзвязу распачатая крымінальная справа за нявыплату падаткаў. Праваабаронцы прызнаюць пераслед РЭП уладамі палітычна матываваным.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках