26 красавiка 2024, Пятніца, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

227 гадоў таму ў Беларусі пачала дзейнічаць першая еўрапейская Канстытуцыя

4
227 гадоў таму ў Беларусі пачала дзейнічаць першая еўрапейская Канстытуцыя

3 траўня 1791 года Сэйм Рэчы Паспалітай прыняў першую ў Еўропе і другую ў свеце Канстытуцыю.

Канстытуцыя павінна была ліквідаваць прынцып «лібэрум вета», утаймаваць шляхецкую анархію, змякчыць прыгонную сацыяльную няроўнасць, увесці асновы грамадзянскай супольнасці і ўсталяваць трывалую і дзеяздольную цэнтралізаваную ўладу.

Прыняццю Канстытуцыі 3 траўня папярэднічала вострая палітычная барацьба. Канстытуцыя была вынікам кампрамісу паміж шляхтай, якая валодае зямлёй, і гарадской буржуазіяй. Яна захавала феадальнае ўтрыманне і адначасова стварала больш выгадныя ўмовы для развіцця мануфактурнай прамысловасці і гандлю, давала больш шырокія правы гарадскім жыхарам.

Канстытуцыя карэнным чынам змяніла структуру вышэйшых органаў улады. Сэйм ператварыўся ў орган здольны на смелыя дзеянні. Ён стаў сапраўды заканадаўчым і кантрольным органам. Дзякуючы Канстытуцыі ў Рэчы Паспалітай была зробленая спроба ажыццявіць прынцып парламенцкага кіравання.

Да найбольш важных змен належала скасаванне абрання каралёў і перадача ў спадчыну трона. Спадчыннік караля, дасягнуўшы паўналецця і прынёсшы прысягу, мог прысутнічаць на ўсіх пасяджэннях урада без права вызначальнага голасу. Кароль быў надзелены шырокімі паўнамоцтвамі. Ён прызнаваўся вышэйшым кіраўніком усіх узброеных сіл у краіне, прызначаў і здымаў генералаў і афіцэраў, дзяржаўных чыноўнікаў, сэнатараў, біскупаў. Усе акты караля павінны быць падпісаны адпаведным міністрам, які адказваў перад Сэймам за гэты акт. У выпадку, калі ніводзін з міністраў не падпісваў пастанову, кароль адступаў ад гэтай пастановы, а калі ён намагаў, то пытанне пераносілася на разгляд Сэйма.

Прадугледжвалася стварэнне сталых камісій пры ўрадзе, у тым ліку - асветы, паліцыі, войска і фінансаў, якія выбіраліся Сэймам.

Для свайго часу Канстытуцыя мела вялікае значэнне, але яе пункты не былі цалкам ажыццёўленыя праз уварванне войскаў суседзяў Рэчы Паспалітай, незадаволеных яе прыняццем.

Сёння 3 траўня з'яўляецца афіцыйным святам у Польшчы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках