У Берасці моцны вецер «ссек» дрэва, а дождж затапіў вуліцу Гогаля
- 9.05.2018, 21:10
- 14,268
Дрэва ўпала на вароты сярэдняй школы № 9 і заблакавала ходнік.
Надвячоркам 9 траўня надвор'е ў Берасці сапсавалася. Моцны вецер узнімаў пыл і паваліў дрэва на вуліцы Наганава, а залева традыцыйна затапіла вуліцу Гогаля, перадае tut.by.
Дрэва ўпала на вароты сярэдняй школы № 9 і заблакавала ходнік. На шчасце, абышлося без пацярпелых.

Моцны вецер змяніўся проліўнем з градам. Пад націскам навалы, як заўсёды, пацярпела вуліца Гогаля.
Улица Гоголя в #brest_by превратилась в венецианский Гранд Канал pic.twitter.com/ot9HpMWBUC
— Pavel Kataev (@pavelkataev) 9 мая 2018 г.