«Гэта мой рэкорд»: беларус знайшоў баравік памерам з галаву
1- 9.09.2026, 10:54
Ён важыць амаль 1,6 кг.
Беларускія лясы часам нагадваюць свет Нязнайкі з велізарнай агароднінай і садавінай. На адну з такіх анамалій наткнуўся грыбнік Уладзімір Павельчук, паведамляе газета «Добрушскі край».
Дзіўна, але, нягледзячы на памеры, грыб аказаўся шчыльным і без аніводнага чарвячка.

Шляпка баравіка стала своеасаблівай крышкай для 10-літровага вядра, куды грыбнік складаў «сваякоў» паменш.

«Гэта мой рэкорд!» – з усмешкай адзначае добрушанін.
З гэтым баравіком можа паспаборнічаць хіба што гігант з Мінскай вобласці, якога нядаўна абмяркоўвалі ў TikTok. Ужо па першых кадрах было зразумела: грыб трапіўся сапраўды ўнушальны. Асабліва ўражвае яго тоўстэнная ножка. Жанчыне не стае далоні, каб цалкам яе абхапіць. Шляпка таксама не саступае.
Ягоная велізарная шляпка магла закрыць галаву, а пацягнуў ён амаль на 1,6 кг.