25 красавiка 2024, Чацвер, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕБРР знізіў прагноз росту УБП Расеі

ЕБРР знізіў прагноз росту УБП Расеі
ФОТА: REUTERS

На такім узроўні рост УБП РФ будзе захоўвацца на працягу наступных двух гадоў.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) знізіў прагноз росту УБП Расеі на 0,2%, да 1,5%. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным на сайце банка, перадае РБК.

На такім узроўні рост УБП РФ будзе захоўвацца на працягу наступных двух гадоў. «Эканамічны рост у 2018 і 2019 гадах, як чакаецца, будзе на тым жа ўзроўні, што і ў 2017 годзе - 1,5% штогод. Рост будзе падтрымлівацца аднаўленнем спажывецкай актыўнасці і павелічэннем інвестыцый, высокім коштам нафты і макраэканамічнай стабілізацыяй», - гаворыцца ў дакладзе.

Сярод галоўных рызык у ЕБРР назвалі кошт нафты, адсутнасць рэформы варункаў вядзення бізнэсу, што падтрымала б інвестыцыі, геапалітычную напружанасць і падаўжэнне санкцый. «Без значных рэформаў доўгатэрміновы эканамічны рост можа захоўвацца на ўзроўні ад 1 да 2% штогод. Галоўнымі перашкодамі паскарэнню росту з'яўляюцца нізкі ўзровень інвестыцый, састарэлыя вытворчыя магутнасці і неспрыяльныя ўнутраныя структурныя чыннікі (слабая дэмаграфія, састарэлая інфраструктура і моцны ўплыў дзяржавы на эканоміку)», - падкрэсліваецца ў дакладзе.

Падобныя лічбы што да Расеі падаваліся і ў прагнозе Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), апублікаваным у студзені сёлета. Паводле звестак МВФ, сёлета рост УБП Расеі складзе 1,7% (на 0,1% больш у параўнанні з папярэднім прагнозам), а ў 2019-м - 1,5% (без змен).

У цэлым ЕБРР чакае паляпшэння эканамічнай сітуацыі ў 37 краінах сваёй прысутнасці. У 2018 годзе ў гэтых рэгіёнах сярэдні тэмп росту эканомік чакаецца на ўзроўні 3,3%, у 2019-м - на ўзроўні 3,2%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках