27 красавiка 2024, Субота, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы праходзіць Марш у імя жыцця і сям'і

1
У Польшчы праходзіць Марш у імя жыцця і сям'і
ФОТА: PAP

Маршы арганізаваныя ў больш чым 60 гарадах Польшчы.

У больш чым 60 гарадах Польшчы арганізаваныя Маршы ў імя жыцця і сям'і пад дэвізам «Польшча сям'ёй моцная». Гэта выяўленне грамадскай падтрымкі ў абарону жыцця з моманту зачацця да натуральнай смерці, паведамляе «Радыё Польшча».

Дэвіз мерапрыемства звернуты да 100-й гадавіны набыцця Польшчай незалежнасці і 40-й гадавіны абрання Караля Вайтылы (святога Яна Паўла II) кіраўніком Рымска-Каталіцкай царквы.

«На вуліцах польскіх гарадоў мы выказваем падзяку за сто гадоў незалежнай Польшчы і кожную польскую сям'ю», – так мэту Маршу ў імя жыцця і сям'і сфармулявала каардынатарка Марта Аганоўская-Палькоўская з Цэнтра падтрымкі ініцыятываў у імя жыцця і сям'і:

«Мы хочам паказаць, што Польшча вытрымала ўсе выпрабаванні і стала моцнай менавіта дзякуючы сем'ям, якія перадаюць з пакалення ў пакаленне каштоўнасці, якія ўмацоўваюцца і перадаюцца наступным пакаленням», – сказала Марта Аганоўская-Палькоўская.

У сваю чаргу біскуп Марэк Шкудла на пропаведзі ў Кафедральным касцёле Цара Ісуса ў Катавіцэ сказаў, што няма больш прыгожага віду, чым від сям'і. Паводле словаў іерарха, гледзячы на сям'ю, бачыш любоў, а ў любові – сіла. «У сям'і фармуецца чалавек», – падкрэсліў біскуп Марэк Шкудла.

Нагадаем, што першы Марш у імя жыцця і сям'і адбыўся ў 2006 годзе ў Варшаве.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках