19 верасня 2018, Серада, 7:10
На маршы
Рубрыкі

Трамп: Кошты нафты празмерна высокія

2

Адказнасць за сітуацыю, якая склалася прэзідэнт ЗША ўсклаў на АПЕК.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у сераду, што кошты нафты надмерна высокія, і абвінаваціў у гэтым АПЕК, паведамляе «Голос Америки».

На працягу мінулага года нафта падаражэла прыблізна на шэсцьдзесят адсоткаў пасля таго, як Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты, а таксама некаторыя краіны-нафтавытворцы, якія не ўваходзяць у АПЕК (між іншым, Расея), пачалі змяншаць нафтаздабычу з мэтай скараціць перавышэнне прапановы над попытам.

Некаторыя краіны цяпер зноў павялічваюць вытворчасць нафты. Аналітыкі сцвярджаюць, што перспектывы нафтавага рынку на рэшту 2018 года застаюцца нявызначанымі.

22-23 чэрвеня ў Вене пройдзе нарада АПЕК, падчас якой будзе абмяркоўвацца пытанне аб аб'ёме нафтаздабычы.

У ЗША павышэнне коштаў бензіну пагражае ўзмацніць фактары, якія стрымліваюць эканамічны рост. У сярэднім па краіне, у пачатку перыяду летніх адпачынкаў, калі кошты гаручага растуць, бензін каштуе блізу трох даляраў за галон. Такім чынам, сёння ён таннейшы, чым у 2008 годзе, у перыяд рэцэсіі, калі кошт за галон бензіну складаў чатыры даляры.

«Кошты нафты надмерна вялікія, і зноў за гэтым стаіць АПЕК. Нядобра!» - напісаў Трамп ў «Твітэры» ў сераду.

Апошнім разам дагэтуль ён звяртаўся да гэтага пытання ў красавіку сёлета.