28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтамабіль з нумарамі РФ збіў двух пікетоўцаў на ўездзе ў рэстарацыю «Паедзем паядзім»

34
Аўтамабіль з нумарамі РФ збіў двух пікетоўцаў на ўездзе ў рэстарацыю «Паедзем паядзім»
ФОТА: SVABODA.ORG

Кіроўца «Мазды» не спыніўся перад абаронцамі Курапатаў.

Кіроўца «Мазды» з расейскімі нумарамі не спыніўся перад абаронцамі Курапатаў, якія пікетуюць рэстарацыю «Паедзем паядзім», і збіў двух чалавек - Яўгена Батуру і Васіля (прозвішча невядомае), паведамляе «Радыё Свабода».

Абодва атрымалі лёгкія пашкоджанні.

Кіроўца «Мазды» таксама абражаў актывістаў.

«Панавыдумлялі пра гэтыя ахвяры, а цяпер робяць праблему», - казаў кіроўца.

На кіроўцу супрацоўнікі ДАІ склалі пратакол за парушэнне правілаў дарожнага руху. Але адначасова яны склалі пратаколы і на пяцярых абаронцаў Курапатаў, сярод якіх Дзяніс Садоўскі і Яўген Батура, за выхад на праезную частку.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках